Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але́ як кани́ны абъѣ́ўса, дак ра́зам и но́ґи вы́пруциў. — Якей кони́ны? — Да мья́са-ж жарабца́. — Яке́го жжэ́бца? — Па́ньськаго-ж була́наґо жарабца́, з лы́синкаю. — Цо ж, и он здэх? Здох, пано́чку. А шко́да — до́бры быў жарабе́ц. — Я несченсли́вы! — Э, па́не, чаґо́ ве́льми турбава́тца? Ужэ-ш вѣ́дамо, кали́ жарабья́тко ўро́дзитца з лы́синкаю, та ено́ ци здо́хне, ци еґо́ воўк ззѣ́сць. — З чэ́го-ш жжэ́бец здэх? — Падарва́ўса, ма́быць. — Цо-ж на ним роби́ли? Прэ́нтко ездзи́ли, чы со? — Нѣ, па́не, на е́м не ѣздзили: за́ўжды е́н стая́ў на ста́йни. — А цо-ж? — Во́ду, па́не, вази́ли. — Але-ж на́ цо бы́ла та во́да? — Лю́дзи-ж ка́жуць, пано́чку, што як то́пишса, та й за брытву хо́пишса. От як заґарє́ўса ў двары свину́х, дак акамǒн велѣў и на жарабцу́ во́ду вази́ць. — Цо-ж и свину́х спа́лилсе? — Зґарє́ў, пано́чку. — Як-жэ он запа́лилсе? — Ба́чыж, па́не, е́н быў бли́зко кале́ або́ры, от ат еѣ́ й заґарє́ўса. — То й або́ра пали́ла сен? — Гарє́ла, пане, як свѣчка. — С чэ́го-ж она запали́ласен? — От ґэ́таґо, пано́чку, до́брэ не вѣ́даю, ди ат абǒзни, ци мǒо ат пако́яў. — Езус Ма́рья! то й поко́и зпали́лы сен? — Зґарє́ли, па́не, суздро́м усе змо́кло, от як-бы хто языко́м злиза́ў. — И вшы́стэк двǒр зпа́лил сен? — Уве́сь, па́не: чысто, ґла́дко, хаць рѣпу сѣй. — Ухвациўса тут пан за ґо́лаў и дава́й бо́жкаць. — Але́ з чэ́го-ш запали́лы сен поко́и, — пыта́е зноў пан Сто́пка. — Ат свѣ́чак, па́не, — ка́жэ Сто́пак. — Для чэ́го-ж пали́лы свѣ́цы? — Ну, як-жэ, па́не? Вѣ́дамо, заўсю́ды свѣчки па́ляць, як хто памрэ́. — Ктǒ-ж там зма́рл? — Вѣ́чны пакǒй, каб ё́й на тǒм свѣце лё́хко икну́ласо, — па́ни паме́рла. — Цо, цо? Цо ты га́даш? Па́ни зма́рла? О, я несченсли́вы!.. — Дава́й тут пан пла́каць, убива́тца. — Чаґо́-ж пан пла́чэ? Па́ну-ж Бǒг даў и прыбы́так. — Яки? Гада́й прэ́ндзэй! — Пану Бǒґ даў уну́ка. Бǒльшая па́ньськая пане́нка сы́на мѣ́ла. Го́жы, ка́жуць, хлапчу́к, ци бо пани́ч, от рыхтык як вы́литы па́ньськи ху́рман Мики́та. — Пачу́ўшы то́е пан звалиуса з крє́сла, а Сто́пак пашо́ў сабѣ ў пека́рню падвечǒркуваць. Дак от яки́ быў Сто́пак и як ё́н умѣ́ў з пана́ми ґавары́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.