Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палуми́ски. — Хацѣ́ў тут лё́кай ухвациць Сто́пка за каўтуны да, як ка́жуць, пасла́ць его з валасяно́ґо апраўле́ня да ў зе́мьськи суд, але́ тут як раз лё́кая пазва́ў к сабѣ́ пан. — Яки там хлоп? — пыта́е лё́кая пан. — То посла́ны от па́ни з па́ньськаґо мае́нтку, — кажэ лё́кай. — А по́зваць е́го до крадэ́нсу. — Пабѣ́ґ лё́кай зваць Сто́пка к пану. А Сто́пак тым ча́сам даста́ў капшу́к, напха́ў у лю́льку цюцюну́, вы́няў з маґалѣ́йки ґу́бку й крамене́ц, узя́ў цаґало́ й дава́й краса́ць аґо́нь. От вы́красаў ен аґню́ й давай куры́ць лю́лячку, ку́рыць сабѣ́ да папле́ўвае на чы́сты памǒст. — Идзи́, — цебе́ пан заве́, — ка́жэ лекай. — Не тра́сца трасе́, неха́й абажджэ́, — ка́жэ Сто́пак и паку́рвае сабѣ́ лю́лячку. — Прандзэ́й идзи́! — За́раз, за́раз, тǒлько лю́льку дакуру́. — Жда́ў, жда́ў пан Сто́пка — не дажда́ўса. Го́ниць у дру́ґае лекая па Сто́пка. А Сто́пак аґина́етца да шаве́литца, бы мо́крае ґары́ць. От е́н дакуры́ў лю́льку, вы́биў з еѣ́ по́пел и схава́ў за па́зуху, й тǒлько таґды́ памале́ньку пасу́нуўса к па́ну ў крэ́данс. Лё́кай, бы саба́ка, бежы́ць па пе́радзе да атчыня́е дзве́ры. От улѣ́з Сто́пак к па́ну ў крэ́данс да й зака́шляўса. Рыґа́е Сто́пак, а пан чака́е да тǒльки ву́сы кру́циць. — Дзеньдо́бры, пано́чку! — А цо по́веш? — пыта́етца пан. — Усе́ до́брае, пано́чку. — А па до́брум цо? — Да от, пано́чку, мене́ прысла́ў акамǒн. Па́ньськи сцизо́рык злама́ўса. — Яки́ сцизо́рык? — Да ґэ́то-ж, ма́быць, той, што па́ну пє́рья раби́ли. — Як жэ е́го злама́ли? — Ка́жуць жэ, па́не, што без нажэ́ндзя й во́шы не забье́ш. Але́ ўселя́кае нажэ́ндзе пры рабо́це псуе́тца. От так и па́ньськи сцизо́рык. Хацѣ́ли па́ну на бо́ты злупи́ць з вы́жла шку́ру, узели́ сцизо́рык… Але́ на па́ньськум вы́жлу ве́льми-ж мǒцная шку́ра… Сцизо́рык и злама́ўса. — Яке́го вы́жла? Цо ты пле́цеш, га́лган! — Па́ньськи вы́жал; той са́мы, мо́жэ пан памета́е, ё́н ещэ́ ўско́чыў у кало́дзесь, а Мики́ту пасла́ли дастава́ць да ё́н и ўтапиўса там. Эґэ́ ж, той са́мы вы́жал, што пан любиў еґо́ браць на палева́не. Э-ж, дай Бо́жэ па́мець, здае́тца мнѣ, што пан атда́ў за таґо́ вы́жла сусѣ́дняму па́ну трох мужыкǒў. — Цо ж, мǒй вы́жэл здэх? — Здох, па́не. — З чэго-ш он здэх? — Ка́жуць, пано́чку, быў здарǒў,