Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўмѣ́ў з людзьми́ ґавары́ць. И бая́лиса-ж лю́дзи ґавары́ць таму́ па́ну, што нибу́ць ке́пськае, не пад ґу́мар, — засечэ́, ўсю́ шку́ру зни́ме, кали́ хто не патра́пиць сказа́ць ему́ так, як е́н хо́чэ, а ска́жэ не па шэ́рсци. Тǒльки быў адзи́н нехлемя́жы мужычо́к, дражни́ли еґо́ Сто́пкам, той умѣ́ў з тым па́нам ґавары́ць. От раз той пан иґра́ў у ка́рты да й вы́йґраў ве́льми харо́шы мае́нтак. От ґэ́так весно́ю, кале́ Мико́лы паѣ́хаў пан аґляда́ць той мае́нтак да й аста́ўса там на ўсе лѣ́то. Ба́чыш, ему́ ве́льми спадаба́ўса той мае́нтак. Пра́ўду-ж ка́жуць, што но́вае си́тко на кало́чку виси́ць, а старо́е пад ла́ваю лежы́ць. Ба́чыць акамǒн, што доўго немаш па́на, а тут у двары́ беда́ на бездзѣ́ ѣ́дзе да й бедо́ю паґаня́е, от ен стаў ду́маць, як бы завѣ́дамиць па́на. Ду́маў-ду́маў да й наду́маўса пасла́ць к па́ну пасланца́. Тǒльки не вѣ́дае, каго́ пасла́ць, каб ен до́брэ расказа́ў па́ну пра ўсе неща́сце. Каґо́ е́н ни пашле́, ўсѣ не слу́хаюць, — бая́тца па́на, каб за пра́ўду не засѣ́к. Абеца́ў е́н вели́ки ґасци́нец таму́, хто пǒйдзе к па́ну. Перабра́ў усе́ село́ — не́ма ахвǒтника. Не зна́е акамǒн, што раби́ць, — седзи́ць да ло́миць ру́ки. Прачу́ў пра то́е Сто́пак, пашо́ў к акамо́ну й ка́жэ: „я пайду́ к па́ну й усе́ ему́ скажу́; я ўмѣ́ю, як з им ґавары́ць“. Рад акамǒн, чуць не цалу́е Сто́пка. От акамǒн даў Сто́пку цє́лую жме́ню ґро́шэй, чо́баты с сваи́х нǒх и пасыла́е еґо́ к па́ну ў но́вы мае́нтак. Идзе́ Сто́пак и ни аднае́ карчмы́ не мина́е. Ци до́ўґо е́н ишо́ў, ци ма́ло, тǒлько ось прышо́ў у но́вы двǒр. Падхо́дзиць к пако́ям, аж там сустрака́е еґо́ лё́кай. — Ты чаґо́ тут шля́ешса, валацу́ґа! — кры́кнуў лё́кай на Стǒпка й дава́й еґо́ цкава́ць саба́ками. Сто́пак даста́ў з вере́ньки кусо́к са́ла й ки́нуў еґо́ саба́кам. Саба́ки ґо́дзи браха́ць. Тым ча́сам Сто́пак узышǒў на га́нак. — Што табѣ́ трэ́ба? — Пыта́е лё́кай у дру́гае. — Мнѣ́ трэ́э ба́чытца з па́нам, — кажэ Стǒпак. — Прышо́ў я, пано́чку, з ста́раґо па́ньскаґо двара́. — До́брэ, — ка́жэ лё́кай, — я скажу́ па́ну аб табѣ́, але́ скажы́-ж ты мнѣ, атку́ль ты зна́еш, што я пан? — Ату́ль зна́ю — ба́чу. Ты пан — не пан, а так сабѣ́ — палу́панак, бо ў цебѣ́ нǒс ни́зки, лоп сли́зки, от и бачно́, што лиза́ў па́ньские