Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыки́, наси́лу разшало́пали, што ґэ́то пан ка́жэ. Доґада́лиса ены́, што пи́сар их абману́ў, але́ ничо́ґо не зро́биш, — трэ́э атда́ць па́ну, што написа́ли. Пашли́ мужыки да ґаспо́ды, аж ку́длы дзеру́ць, так им шко́да дабра́. Иду́ць, а адзи́н и ка́жэ „э, хварє́ць ва́шуй матары, падвели́ й мене́. Я таґды́ знаў, што е́н пи́шэ. Ба́чу — пи́шэ вели́кае да й закру́циць. Ну, ду́маю, ґэ́то валы́ крутаро́ґле. Пи́шэ кру́ґлае. От ґэ́то вам я́йца, а дрǒбнае — от вам авес“. — Чаму́ж ты таґды́ не каза́ў? — Крыча́ць мужыки́, й дава́й еґо́ лупцава́ць. Паби́лиса мужыки́, пабо́жкали й пашли́ збира́ць па́ну аўес и я́йца.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



46. Дзеды.

Стары, як малы. Усѣ людзи на ста-
расци дзецинеюць. И сабака на стара-
сци не брэшэ. Пастарэў, та й сапсѣў.
Прыказки.

Вѣ́дамо, ў са́мае жни́во ўсѣ пашли́ на рабо́ту; астали́са ў селѣ́ тǒлько стары́е, да малы́е. Малы́е перасыпа́юць песǒчак, або́ з еґо ала́дки пеку́ць, ци я́мачки капа́юць, а стары́е седзя́ць ў кажушкǒх на пры́збах да ґрє́ютца на со́нейку, бо вѣ́дамо, на ста́расци дак и ў лѣ́тку хо́ладно.

От вы́сунулиса сабѣ́ два старэ́нькие дзеды́-сусѣ́дзи, ґрє́ютца на со́нейку да ґледзя́ць, як дзѣ́зи ґуля́юць. Напры́крало им седзѣ́ць без рабо́ты, от адзи́н и ка́жэ, — паведǒм ко́ней на па́шу. — До́брэ, — ка́жэ друґи́, — тǒлько дава́й мы бу́дзем ґавары́ць, бы дзѣ́ци, мǒо ещэ́ й памаладзѣ́ем. — До́бле — ка́жэ други́ дзѣд. Узели́ ены́ ко́ней, вы́вели за село́ ў хмы́зник и пусци́ли на па́шу, а са́ми сѣ́ли й дава́й перасыпа́ць песоча́к. — Дай зло́бим жы́жу. — Зло́бим да спекǒм яе́ценьку. — До́бле, спекǒм. Накла́ли ены́ аґню́ й дава́й пекци́ яе́чню. Спекла́са яе́чня. От адзи́н и ка́жэ: „збѣ́ґай ты, паґлядзи́, ґдзѣ ко́си“. Пабѣ́г адзи́н дзѣд за кусты́, ґлядзѣ́ць ко́ней, а друґи́ тым ча́сам и