Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыґавары́ли написа́ць па́ну ўсе на папѣ́ры. Але́ як жэ тут написа́ць, кали́ нихто́ не ўмѣ́е. Карбава́дь ены́ ещэ до́брэ ўмѣ́юць, але́ писа́ць, — ани ў зуб. Прачу́ли ены́, што ў местэ́чку е яки́сь пьянчу́жка пи́сар и што е́н умѣ́е ве́льми до́брэ писа́ць. Пи́шэ дрǒбно, бы ма́кам сы́пле, а ґдзѣ́ трэ — кру́ґло, бы я́йца й так накру́циць, што тǒлько ве́льми письме́нны ба́чыць, што там напи́сано. От прывезли́ ены́ таґо́ пи́сара, паста́вили ему́ ква́рту ґарє́лки й про́сяць, чапку́юць, каб е́н ужэ́ до́брэ написа́ў па́ну. Тǒлько пи́сар цѣ́лы ты́дзень пиў да ѣў яе́чни, а писа́ць не бра́ўса. — Трэ́э ўперǒд нажэ́ндзе — ка́жэ пи́сар. Папѣ́ру а́ркуш хло́пцы купи́ли ў местэ́чку ў крǒмцэ. Тым ча́сам пи́сар велѣ́ў назбира́ць дубо́вых арє́шкаў да насушы́ць их, а сам пашоў у ку́зню, набра́ў там с пад тачы́ла вады́, нали́ў еѣ́ ў ґарщо́к, насы́паў туды́ дубо́вых арє́шкаў и паста́виў ґарщо́к на пѣч. Праз тры дни ўзяў е́н той ґарщо́к, аж там атра́мант, чо́рны, бы сажа. От нанесли́ ґэ́то пи́сару су сеґо́ села́ ґуси́наґо пѣ́рья. Нараби́ў е́н сабѣ́ цѣ́лы пук пѣ́рьеў. — Ну, — ка́жэ, — цепе́р дава́йце ещэ́ ґарє́лки, каб леґчє́й рука́ хадзи́ла. Дали́ ему́ ґарє́лки. Пи́сар вы́пиў с паўква́рты, аґурко́м закуси́ў и дава́й писа́ць. Сышла́са ґрума́да людзе́й. Адзи́н ка́жэ: „напишы́, каб пан даў на дым па пяци́ кǒп жэ́рдзя на плǒт“. — Пишы, каб пан зба́виў пада́тки — ка́жэ друґи́. Мнǒґо ґавары́ли мужыки́ пи́сару, каб е́н писа́ў. А е́н паця́ґне з пля́жки ґарє́лки да так пи́шэ, што перо́ скрыпи́ць, бы нё ма́заные кале́са Пи́шэ пи́сар, аж пǒт на йлбу выступиў, ба́тцэ не перо́м, а сакѣ́раю дро́ва пля́жыць. А лоб у еґо́ вели́зазны, й ґалава́ ґо́лая, хаць бǒб малаци́. Написа́ў пи́сар. Мужыки́ паста́вили крыжы́ й дзя́куюць пи́сару. Сабра́ли ему́ су сеґо́ села́ курэ́й, яе́ц, арє́хаў, мё́ду, са́ла, — хто што мѣў. Паѣ́хаў сабѣ́ пи́сар да ґаспо́ды, а мужыки́ сабра́лиса й ґурто́м пашли́ к па́ну. Вы́шаў пан на га́нак и пыта́е, чаґо́ ены́ прышли́. Мужыки́ целю́х па́ну ў но́ґи й падаю́ць прашэ́не. Узя́ў пан у ру́ки папѣ́р, перачыта́ў и ка́жэ: „дзя́куй ваш хло́пцы, што вы мнѣ даеце́ з ды́му на валу́, па капѣ́ яе́ц и па асьми́не аўса́“. Пераґля́дваютца му-