Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ё́н, аж у дали́не тǒлько ґа́ду, што аж кишы́ць. Хуце́нько прабѣ́г Салимǒн, тǒлько раздранжи́ў ґадзю́к, але ены́ не ўкуси́ли. Тут слѣдам за Салимо́нам бежы́ць не́прыяцель. Тǒлко ен су́нуўса ў дали́ну, а тут як нападу́ць на еґо́ сердзи́тые ґадзю́ки, дак е́н и зви́ўса ат бо́ли. Ба́чыць Салимǒн, што не́прыяцелю прышли́ капцы́, верну́ўса ў свае́ ц́арство й зно́ў пача́ў ца́рствуваць. С таѣ́ пары́ Салимǒн даґада́ўса, на што Бǒґ сатвары́ў павука́, ґа́да й скǒчку, даґада́ўса, што ё́н и Му́дры Салимǒн, а бǒскаѣ мо́цы не зна́е. Даґада́ўса, што ўсе на свѣ́це патрэ́бно, бо свѣт не мо́жэ стая́ць, кали-б не было́ й таґо, што нам здае́тца лихи́м. Пра́ўду ка́жуць, што без ли́ха нема́ й дабра́.

Пересказалъ Ив. Аземша.

С. Лучицы.



45. Писар.

Быў адзи́н лихи́ пан. Ця́жко пад им жыло́со лю́дзям: цѣ́лы ты́дзень хадзи́ на па́ньщыну, а што зро́биш у недзѣ́льку, й то́е атда́й па́ну. Та ему́ дава́й су́шаных ґрыбǒў, та назбира́й рыжкǒў, та яґад — усе́ ему́ трэ́э. Даўнѣ́й, як дасць Бǒг зи́му, цѣ́лы абǒз хурма́нак пли́щаць уселя́кае дабро́ ў мѣ́сто, або́ ў друґи́ двǒр. Само́ґо па́на не́маль нико́ли не бачно́ было́, бо е́н усе́ ѣ́здзиў заґрани́цу, ци ў Арша́ву. Раз до́ўґо па́на не было́ ў дварє́, й пашла́ чу́тка, што пан суздро́м не ве́рнетца, што е́н прада́ў маё́нтак яко̀мусь друґо́му па́ну. Хто их там вѣ́дае, мǒо й пра́ўда, — ка́жуць, ба́тцэ той пан за па́ру заґрани́чных ко́ней й пето́к яки́х-сь саба́к атда́ў увесь маё́нтак с людзьми́. Але́ ось па немалǒм ча́се приѣ́хаў но́вы пан. Сабрала́са ґрума́да й дава́й ра́дзитца, як тут да́лей жыць, ве́льми-ж ця́жко было́ жыць пад тым па́нам, ци не мǒжна упраси́ць но̀ваґо па́на, каб ё́н тро́хи зба́виў па́ньщыну да пада́тки. Ра́дзиласа, ра́дзиласа ґрума́да й прыґавары́ла праси́ць но́ваґо па́на, а каб усе́ до́брэ сказа́ць — вѣ́дамо, мужы́к це́мны, не ска́жа, як трэ́э —