Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ґаспо́ды. Тым ча́сам зыска́ўса да ґаспо́ды Се́мко, а Матру́на й навали́ласа на еґо́, што ґэто́ ё́н нараби́ў. — До́брэ — ка́жэ — што пǒп дараби́ў дзиця, а то было-б без ґалавы́. — Даґада́ўса Се́мко, як пǒп накпи́ў над еґо́ жǒнкаю й дава́й е́н ду́маць, я́к-бы замсци́тца, папу́. Ко́нчыласо лѣ́то. Узяли́са лю́дзи сѣ́яць жыто. Ба́чыць раз Семко, што пǒп на аґаро́дзе берэ́ кано́пли; падхо́дзиць ё́н ближє́й и про́сиць пажы́чыць бо́рану. — До́брэ, — ка́жэ пǒп, — вазьми́ хаць абѣ́дзьве. Онь у павѣ́ци стаяць бо́раны. Там кале́ свиро́нка, мабыць, мату́ля з пане́нкаю мак бьюць. Скажы́ им, неха́й даду́ць абѣ́дзьве бараны́. Прышо́ў Се́мко к пападзи́ да й ка́жэ: „мату́лько, велѣ́ў ба́цюшко, каб вы й пане́нка дали́ мнѣ́ обѣ́дзьве“. — Што ты ґаво́рыш, — ка́жэ пападзя́, — не мо́жэ ґэ́то быць?! — Папыта́йцеса ў ба́цюшки, — ка́жэ Се́мко. Пападзя́ ки́нула пра́ник, падышла́ к пло́ту й пыта́е папа́: „а ди даць Се́мку?“ — Да́йце, да́йце, — ка́жэ пǒп, — да́йте обѣ́дзьве. — А што́? я каза́ў. — Нячо́ґо не зро́биш, — трэ́ба ба́цюшки слу́хаць. — Павели́ ґэ́то ены́ Се́мка ў свиро́нак и дали́ обѣдзьве: перш пападзя́, а по́тым — пападзя́нка. Пападзя́-ж нячаґу́сьсенько, на́вет ве́льми давǒлна, — спадабала́со, а пападзя́нка таки́ аж заплака́ла, не хацѣ́ла дава́ць Се́мку. Ма́быць у еѣ бы́ў яки́сь свǒй пани́ч. Спра́виўса Се́мко да й пашо́ў да ґаспо́ды. Седзи́ць пападзя́ з дачко́ю, маўча́ць: со́рам им адна́ другǒй у во́чы зирну́ць. Ось прыхо́дзиць пǒп. Не ўспѣў е́н пераступи́ць це́раз парǒґ, як на еґо́ наки́нуласа пападзя, як жыды́ на ґамана, крычы́ць: сяки́, таки́, ты! Неха́й то ужэ́ мене́ знева́жыў, дак нашто́-ж ты сказа́ў, каб ещэ́ й Ма́ша дала́. Тут пǒп даґада́ўса, што еґо́ Се́мко падману́ў, праси́ў барǒн, а ўзя́ў жǒнку й дачку́ й раби́ў з и́ми, што сам хацѣ́ў. Злу́е пǒп, як сам себе́ за сра́ку не ўку́сиць, але́ ўжэ́ ничо́ґо не зро́биць. От на друґи́ дзень сустрака́е ё́н Семка, параўня́ўса й ка́жэ: „Дзеньдо́бры, Се́мко, барǒн пазыча́ўшы!“ А Се́мко: — дзеньдо́бры, ба́цюшко, дзеце́й дарабля́ўшы. — Прыкуси́ў пǒп язы́к и пасу́нуў да́лей.

Пересказалъ Яковъ Керножицкій.

Сел. Бѣлое Болото.