Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

42. Пǒп.

Быў адзи́н пǒп, да таки́ паґа́ны, што як еґо́ й земля́ наси́ла. Про́сто драў з людзе́й шку́ру. А да баб быў таки́ па́дки, што не́маль уси́х маладзи́ц перапро́буваў. Ужэ́ збира́лиса дзецюки́ абетры́ґци ему́ ко́су, да паперабива́ць ноґи́, але́ бая́лиса ґраху́. Жыў у тǒм селѣ́ хло́пец, сирата́, але́ ве́льми ўда́лы, да ўсеґо́ здатны. Перш ен служы́ў па́рабкам, а по́тым зараби́ў ґро́шэй, пабудава́ў сабѣ́ ха́ту й заве́ў хаджа́йство. Але́, вѣ́дамо, што ґумно́ пла́чэ без ґаспадара́, а ха́та без ґаспады́ни. Так и ему́ ке́псько без ґаспады́ни. От дава́й е́н сва́таць сабѣ́ дзѣ́ўку. Вы́браў сабѣ́ са́мую ґо́жую дзѣ́ўку, а на вѣ́шняґо Мико́лу ены́ й пабра́лиса. Жыву́ць Се́мко з Матру́наю да Бо́ґа хва́ляць. Матру́на ещэ́ пахарашє́ла. Уба́чыў еѣ́ пǒп — и нижы́ў, трасе́тца, бы аси́на, але́ ничо́ґе не зро́биць, бо Матру́на ве́льми лю́биць свайґо́ Се́мка. Але́ ось пе́рад дзися́тухаю вы́ладзила Матру́на свайґо́ Се́мка ў бало́то раби́ць сѣ́но. Ена́ й сама́ хацѣ́ла ѣ́хаць з им, але́ ен ка́жэ, што нема́ каму́ аста́тца ў дамǒўцэ. Паѣ́хаў Се́мко адзи́н на цє́лых дзвѣ недзѣ́ли. Астала́са Матру́на адна́. Су́мно е́й аднǒй. У дзень ещэ́ ничаґу́сьсенько, а пры́дзе нǒчка — седзи́ць Матру́на да пла́чэ. От даў Бǒґ недзѣ́льку. Даґле́дзела Матру́на ґаспада́рку, сѣ́ла кале́ акна́, пазира́е на заґуме́чэ, як там дзѣ́ўки́ з хло́пцами жартуюць, смею́тца, пѣ́сни паю́ць, а са́мǒй так кале́ серца й завило́: апанава́ў таки́ жаль, што не мо́жэ вы́трымаць — седзи́ць и пла́чэ. Але́ ось идзе́ пǒп и пыта́е, чаґо́ ена́ пла́чэ. — Так, ба́цюшко, з до́браґо ра́ю, — ка́жэ Матру́на. Пǒп зайшо́ў у ха́ту, разсѣ́ўса на ла́ве, пазира́е на Матру́ну да ўсе́ кива́е ґалаво́ю. — Што гэ́то — ка́а — Се́мко нараби́ў?! Што-ж ґэто бу́дзе?! — Спужа́ласа Матру́на, а пǒп кажэ: „Як же ґэ́то мǒжна? Гэ́то-ж Се́мко недараби́ў дзиця́, ґэ́то-ж ено́ бу́дзе без ґалавы́“. Што-ж тут раби́ць, ба́цюшко? — пыта́е Матру́на. — Што раби́ць… Хи́бо ось я памалю́са да дараблю́ табѣ́ дзиця́. — И пача́ў пǒп мали́тца да дзиця́ дарабляць да так захадзи́ўса, што Матру́на аж пачала́ крыча́ць. Здаво́лиўса пǒп и пашо́ў да