Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не ўсьведамляе, дзе сканчаецца сапраўднасьць і пачынаецца выдумка. Гэтакія, напрыклад, расказы пра страхі, пра хаджэньне мерцьвякоў, пра штукі чараўнікоў і т. п.

Народ глядзіць на казачныя эпізоды, як на сапраўды былыя падзеі. Не дарма, пры размовах, спасылабцца на тыя або іншыя сказы, якія перадаюцца ў вядомых казках, расказаха і т. п. Гэта нагадвае тыя спасылкі з вобласьці гістарычных фактаў, якія робяць адукаваныя людзі, каб пацьвердзіць сваё маўленьне.

Апавядальнікамі зьяўлябцца, вядома, больш здольгыя і разьвітыя людзі. Гэта, так сказаць, — інтэлігенцыя. Адны з апавядальнікаў вылодаюць выдатным красамоўем, другія вылучаюцца дарам мастацкага пачуцьця і творчасьці, і амаль усе зь іх маюць схільнасьць да філязафаваньня. Укаду на неаторых абдораных апавядальнікаў, ад якіх і запісаныя амаль усе сабраныя тут творы.

У с. Вялікі Рожын Вызьнянскай воласьці, Слуцкага павету, у канцы мінулага стагоддзя жыў глыбокі стары, па мянушцы Рэдкі. Паводле яго, ён ніколі не хварэў. Ён дажыў да 115 гадоў. Дармаа што стогадовы век, Рэдкі вылучаецца нязвыклай бадзёрасьцю, вясёлым характарам, здольнасьцю расказваць цэлымі гадзінамі казкі, а таксама пра розныя прыгоды і страхі з свайго доўгага жыцьця. Рэдкі, акрамя гаспадаркі, займаецца кастрацыяй быкоў і харчаваўся амаль выключна прадуктамі гэтага рамяства. Кастрацыю ён рабіў разагрэтых жалезных лемяшоў і сьвежыя жалезы адразу на вогнішчы троху смажыў і еў. Мясцовыя жыхары кажуць, што такая ежа мела вялікі ўплыў на бадзёрасьць і працягласьць жыцьця гэтага старога. Цудоўна, што Рэдкі амаль да сьмерці не згубіў здольнасьці да палавога жыцьця, а разам з тым і радаснага настрою. Рэдкі звычайна заводзіў гутарку на філязофскія тэмы і потым, каб пацьвер-