Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

казак і іншых прадуктаў вуснае народнае творчасьці выпрацоўваюцца часткова ўвесь сьветапогляд, уся жыцьцёвая мудрасьць і ўсе этычныя ўяўленьні цёмнага вясковага люду. Насамрэч, адукаваныя і навогул пісьменныя людзі, акрамя дамашняга і школьнага выхаваньня і зносінаў з сабе падобнымі, у вольны час, праз чытанне кніг, маюць магчымасьць, кажучы фігуральна. слузаць прамовы вялікіх і геніяльных людзей і павучацца ў іх. Гэтыя беспасярэднія зносіны з адсутнымі або ўжо даўно памерлымі аўтарамі кніг, даступныя пісьменнаму чалавеку, нярэдка дае чытачу адказы на тыя або іншыя запыты духу і зьяўляецца найвялікшым дабром, якое толькі дадзена разумнай істоце. Непісьменны чалавек пазбаўлены гэтага дабра: ён вымушаны навучацца толькі з вусных апавяданьняў, бо слухаць чытаньне кніг не заўсёды магчыма ды, акрамя таго, кніжная мова навогул мала зразумелая простаму люду, а асабліва беларусам-палешукам, якія ведаюць адзіна сваю мясцовую гаворку. Да самага апошняга часу ў палескай частцы Беларусі больш або менш пісьменных людзей было вельмі мала: „гармацеі“ ледзьве разьбіралі „па-друкаванаму“, а з прычыны таго, што кнігі трапляліся ў незразумелай царкоўна-славянскай або расейскай літаратурнай мове, такое чытаньне не давала на адказау на цікавыя для простага люду пытаньні. Богаслужэньне, духоўна-стваральныя павучаньні ў храмах і чытаньне кніг нярэдка ўносілі ў паняцьці беларуса скажоныя думкі і стваралі блытаніну ў ягоным сьветапоглядзе. Але характэрная чалавеку патрэбнасьць адшукаць адказы на жыцьцёвыя пытаньні выпрацавала ў простага люду любоў да апавяданьняў, казак і т. п. твораў народнае творчасьці. Дзе б ні знаходзіўся беларускі селянін, раз яму дазваляе адпачынак або не празьмерна цяжкая праца, ён прыступае да казак, апавяданьняў і т. п.

Сапраўдныя падзеі зьмешваюцца ў апавяданьнях беларуса, разам з жахлівай выдумкай. Найчасьцей сам апавядальнік