Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да ґаспо́ды, каб скарэ́й аб тǒм сказа́ць жǒнцэ, але́ тǒлько ё́н пераступи́ў парǒґ и зирну́ў, што жǒнка ўпра́ўду пражэ́ яе́чню, дак и прыкуси́ў язы́к. — Эґэ́, — ду́мае, — ма́быць паґа́ная ба́ба не браха́ла. — И прыки́нуўса е́н, (што) ба́тцэ ничо́ґо не вѣ́дае, каб паґлядзѣ́ць, што з ґэ́стаґо вы́дзе. Пазира́е е́н; ось жǒнка спекла́ яе́чню, паста́вила на стǒл пля́жку ґарє́лки й ка́жэ: „Пасилку́ўса“. — Што ґэто ты, ба́бо? Хи́бо сеґо́дня свя́то, ци што? — Нѣ, ґэ́то кума́ мнѣ дала́… Вы́пи, не кали́ то́е бу́дзе. — Вы́пиў ё́н ча́рак зо́тры ґарє́лки, зъѣў яе́чню да й вы́цяґса на ла́ве, нибы́то засну́ў. Храпе́, ба́тцэ́ спиць, а адны́м во́кам пазира́е. Ба́чыць, аж жǒнка ўзела́ вели́зазны нǒж и давай еґо́ вайстры́ць аб пры́пек. — Ну, — ду́мае, — пра́ўду каза́ла паґа́ная ба́ба. — От навайстры́ла жǒнка нǒж, плю́нула трэ́йко пад пры́пек так, што аж во́чы чо́рту заплева́ла, и падхо́дзиць к ґаспадару́. Тǒльки ена́ ўзела́ ґаспадара́ за бо́раду, а той як усхва́цитца, хо́пиць еѣ́ за ко́сы да пачне́ перє́сциць па чǒм папа́ло. Крычы́ць ба́ба на прами́лы Бǒґ: „лю́дзи до́брые рату́йце!“ А ё́н лу́пиць, як Си́дараву казу́. — Ось я табѣ́, хварє́ць твайму́ ба́цьку да стаґна́ць тваё́й ма́церы, ось я табѣ́ пакажу́, як ґаспадара́ рє́заць! — Чуць не заби́ў дзѣд ба́бу, але́ сусѣ́дзи пачу́ли крык, збѣ́ґлиса й абратава́ли. Рад чорт, вы́лез з падпѣ́чка, працё́р во́чы да тǒлько хвасто́м виля́е. И панё́с е́н ба́бе ґро́шы. Прыпё́р цє́лы мѣх. А ба́ба паста́вила, ўверх дном вели́зазную бо́чку, прарє́зала ў днѣ дзи́рку, а на еѣ́ палажы́ла дзира́вую ша́пку. Сы́паў, сы́паў чорт у ша́пку гро́шы — ни я́к не напо́ўниць. Знаў ё́н, ґдзѣ ў земли́ схо́ваны ґро́шы. Палецѣ́ў, прыцё́ґ ещэ́ мѣх. Сы́паў, сы́паў, а ша́пка ўсе непо́ўна. Падня́ў ё́н тро́хи ша́пку, ба́чыць, аж баба еґо́ перахитры́ла. Як закмѣ́ў тэ́е чо́рт, дак и ки́нуўса к ба́бе з кулака́ми. Ухапи́ла ба́ба ви́лы да й ка́жэ: „ну, падлѣ́сь, дак я табѣ́ атра́зу бѣ́льма вы́калю“. Спужа́ўса чорт и пераско́чыў цераз плǒт. Ба́ба за им. А чорт ухапи́ў о́жах и абараня́етса. — От, — ка́жэ ба́ба, — паку́ль ты мнѣ зро́биш о́жаґам адну́ дзи́рку, та я табѣ́ ви́лами дзвѣ. — Дава́й меня́тца, — ка́жэ чорт. — Дава́й. — Паменя́лиса ены́ й дава́й би́тца. От ба́ба што пырне́