Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

о́жаґам праз плǒт, та ўсе ў чо́рта пападзе́, а чорт пыра́ў, пыра́ў, да ўсе ви́лы ў пло́це застраю́ць. Ба́чыць чорт, што ничо́ґо з ба́баю не зро́бяць, а ена́ еґо́ ско́ро зро́биць як рэ́шато, и дава́й праси́тца. — Го́дзи, ба́бо! Дава́й пами́рымса. Я ещэ́ дам мѣх ґро́шэй, тǒльки скажы́ ты мнѣ, ў чǒм ґэ́то ў баб седзи́ць си́ла. — До́брэ, — ка́жэ ба́ба. Палецѣ́ў чорт и па немалǒм ча́се чуць пли́шыць мѣх ґро́шэй. Атда́ў ба́бе ґро́шы да й пыта́е: „ну, ў чǒм ва́ша си́ла? — От у чǒм, — ка́жэ ба́ба. Тут ена́ поднела́ падǒл и паказа́ла чо́рту свае́ зѣ́лье. У таґо́ аж во́чы на лоп вы́перло. От чорт туды́ да й схаваўса, тǒльки падǒл у ба́бы скалыхну́ўса. От з таѣ́ пары́ й седзи́ць там у ба́бы чорт. Лю́дзи ўсе выґаня́юць еґо́ атту́ль о́жаґам, да не мо́ґуць вы́перци.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



38. Хаўрус.

Налави́ў мужы́к ве́льмо харо́шаѣ ры́бы и панё́с у двǒр к па́ну. Чуць пли́щыць мужы́к ры́бу, а насустрє́к бежы́ць жыд. — Сто ты, Янко, несе́ш? — Ры́бу. — Ну, каму ты еѣ́ несе́ш? — Панесу пану ґасцинца, мо́о што дась. — Ну, цу́ес, Янко, вазьми́ мене́ ў хаўру́с. — Хадзѣ́м, ка́ли хо́чэш, — ка́жэ Янко. От прыхо́дзяць ены́ ў двǒр к пану. Забѣ́ґ мужы́к у пека́рню й разсказа́ў, як прычапи́ўса к ему́ жыд, каб узя́ў еґо́ ў хаўру́с. Пачуў то́е лё́кай и сказа́ў па́ну. От пазва́ли мужыка́ с жы́дам к пану. Мужы́к стаў упе́рад, а жыд ззаду. — Дзеньдо́бры па́ну! — А цо по́веш, Янко? — Усе до́брае, пано́чку. — А па до́брум цо? — От прыне́с па́ну ґасци́нца рыбы. — До́бжэ, коха́нку. — А ты, Ицко, цо по́веш? — Я ра́зам, пано́цку. — Як ра́зам? — У хаўру́се, паноцку. — А, ну, то до́бжэ. Цо-ж то́бе даць за ры́ба? — пыта́е пан Янка. — А што па́ньськая ля́ска. — Дам то́бе пулко́рца пшани́цы. — Э, дзя́куваць, пано́чку, але й маѣ́ дзѣ́ци