Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ены́ з сваи́м ґаспадаро́м так до́брэ, так зґǒдно жыву́ць, што дай Бǒґ так жыць уси́м до́брым лю́дзям. — Але́ твǒй ґаспада́р цебе́ ма́быць не лю́биць, кали́ няко́ли не абла́яў, або не вы́цяў, ци мǒо ен ужэ́ неўздо́лее? — Пры ґэ́тых слава́х ба́ба приґну́ласа к ву́ху й што́сь шапну́ла сусѣ́дцэ. — Эґэ́-ж, пра́ўду ты ка́жэш, — жа́литца жǒнка праўдзи́ваґо чалавѣ́ка, — ґ́то мае́ неща́сце. — Ий, рǒдная! кали́ зхо́чэш, я наўчу́, што зраби́ць, дак не тǒлько штоб што, але́ й не ната́лиш! — Ой баю́са я, рǒдная, мǒо ещэ́ зашко́дзиць. — Нѣ́, не зашко́дзиць, ты тǒлько слу́хай, зраби́, што я табѣ́ скажу́. Гэ́то, ба́чыш, усе неща́сце, што ў тваґо́ ґаспадара́ пад барадо́ю вы́расли сухи́е валасы́: от каб ты их вы́разала, тǒлько, каб ґаспада́р аб тǒм не вѣ́даў, таґды́-б вы были́ так щасли́вы, так щасли́вы, што-б вам усѣ́ лю́дзи зави́дували. — Як жэ ґэ́то зраби́ць, каб ґаспада́р не вѣ́даў? — А от як. Купи́ ґарє́лки, спечы́ яе́чню да й напǒй свайґо́ ґаспадара́, а як ен ля́жэ да засне́, вазьми́ нож, паґастры́ аб пры́пек, плюнь трэ́йко пад пѣч да й вы́раж ты́е сухи́е валасы́. Ены́ так и стырча́ць про́циў шэ́рсцы. — Дзя́куй табѣ́, рǒдная! — Так ґлядзи́ж, зраби́ сеґо́днячы, та за́ўтрэ ещэ́ не так падзя́куеш: здаво́лишса, ўсю нǒч спаць не дась, як з за́маладу, хи, хи, хи!.. — И ба́ба засмея́ласа да й пашла́ да ґаспо́ды.

От тǒлько со́нейко сѣ́ло за лѣс, жǒнка праўдзи́ваґо чалавѣ́ка збѣ́ґала ў карчму́, прынесла́ ква́рту мǒцнаѣ ґарє́лки й дава́й праґци́ яе́чню. Тым ча́сам та́я ба́ба сустрє́ла таґо́ праўдзи́ваґо чалавѣ́ка да й ка́жэ ему́, што еґо́ сеґо́днячы хо́чэ жǒнка зарє́заць. Той не вѣ́рыць, але́ ена́ клине́тца на чǒм свѣт стаи́ць, што пра́ўда. — От жэ, — ка́а — паба́чыш, ена́ цебе́ сеґо́днячы падпо́иць, а як ты ля́жэш спаць, та ена́ цебе́ зарє́жэ. От паба́чым. Тǒлько ты сеґо́днячы ўлѣ́зеш да ґаспо́ды, ена́ паста́виць на стǒл яе́чню й пля́жку ґарє́лки. Гэ́то, каб ты ўпи́ўса да не ске́миў, што ена́ ли́хо замышая́е. А ты тǒльки прыки́нса, ба́тцэ спиш, та паба́чыш, што ена́ бу́дзе раби́ць. — Брэ́шэш, патаску́ха! за што мене́ мая́ ба́ба бу́дзе рє́заць, кали́ мы так до́брэ жывǒм, — маўля́ў справедли́вы чалавѣ́к и пацё́ґса