Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

йме́, там ба́бу пашле́. Пачу́ў ґэ́то чорт и пашо́ў шука́ць тако́ѣ ба́бы, каб ена́ звела́ ґэ́тых праўдзи́вых людзе́й. Не до́ўґо прышло́со чо́рту шука́ць тако́ѣ ба́бы: чуць тǒлько е́н вы́сунуўса на ву́лицу, як ба́чыць, ажно́ бежы́ць за мужыко́м з качарґою падты́каная ба́ба й ду́басиць еґо́ па паты́лицы й па чǒм папа́ло да крычы́ць на ўсе село́, — ось жэ табѣ́, хварэ́ць твае́й ма́тары!.. Я табѣ́ пакажу, як збǒжэ ў карчму́ цяґа́ць… Я табѣ́ пакажу́, валацу́ґа ты ґэ́таки. Ат мене́ не ўто́ишса. Я што захачу́, та зраблю́. Хи́бо ты забы́ўса, што ба́ба й чо́рта перахитру́е! — Лу́пиць ба́ба качарґо́ю мужыка́, а чо́рт и рад. — От, — ду́мае, — ґэ́тая ба́ба ўсе зро́биць, што зхочэ, трэ́э тǒлько к ей падкаци́тца. От чорт, каб задо́брыць ба́бу, хацѣ́ў е́й прыслужы́тца да й ухапи́ў мужыка́ за каўнѣ́р, каб прытрыма́ць еґо́. — Ахъ ты сяки́-таки́! — наки́нуласа ба́ба на чо́рта. — Свǒй сечы́са, руба́йса, а чужы́ не меша́йса. Што́ нǒс уваткну́ў у чужу́ю за́дницу?.. И дава́й чо́рта перє́сциць качарґо́ю. Наси́лу чорт вы́рваўса да ў но́ґи. Тǒльки на заґуме́чи тро́хи ачу́хаўса чорт, стаи́ць да паскрє́баетца, бо ба́ба ему́ не́маль усѣ́ ко́сци палама́ла. Пастая́ў чорт и верну́ўса ў село́. От нашо́ў ту́ю ба́бу й дава́й еѣ́ праси́ць, каб памаґла́ спакуси́ць тых праўдзи́вых людзе́й. — До́брэ, — згаджа́етца ба́ба, — тǒлько за тэ́е дай ты мнѣ ша́пку ґро́шэй. — Чорт абеца́ў даць ба́бе по́ўную ша́пку ґро́шэй, абы́ ена́ тǒлько так зраби́ла, каб дзѣд з ба́баю пасвары́лиса. — Што, каб пасварылиса! — ка́жэ ба́ба, — я так зраблю́, што за́ўтрэ дзѣд не тǒлько абла́е ба́бу, але́ й павало́чыць за ко́сы.

Рад чорт. Зно́ў залѣ́з пад пѣч и седзи́ць, чака́е, што ґэ́то ба́ба зро́биць. От ґ́тая сердзи́тая ба́ба, бы не знарǒк бежы́ць з ведро́м и сустрака́е жǒнку таґо́ праўдзи́ваґо чалавѣ́ка. Ста́ли ены́ пасерǒд ву́лицы й дава́й саката́ць. Вѣ́дамо, ба́бы, як сы́дутца, та датуль бу́дуць лапата́ць, паку́ль аб усё́м не пераґаво́раць. От пыта́ютца ены́ одна́ ў друґо́ѣ, ци лю́бяць их ґаспадары́, ци до́брэ з и́ми жыву́ць. — Мǒй ґаспада́р, — ка́жэ сердзи́тая ба́ба, — хаць и пья́ница, хаць и ла́етца й зневажа́е, але́ так лю́биць, так лю́биць… — А та́я ка́жэ,