Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зирну́ў и ещэ́ яки́сь пан, ма́быць до́хтур. Пашапта́лиса ены́ прами́ж себе́ й велѣ́ли ста́расце скинуць саро́чку. Спусци́ў ста́раста саро́чку, ґлянь, аж на баку́ пису́х с дало́ню. Дава́й ґэ́то лю́дзи капа́ць кале́ хво́и. От пракапа́ли ены́ па калѣ́но я́мку, ба́чаць, аж там пра́ўда чалавѣ́чые ко́сци. Ужэ́ саўси́м паґнили́. Як уба́чыў то́е ста́раста, так чуць не абамлѣ́ў. Го́дзи таи́тца: й прызна́ўса, расказа́ў усе́, як было́. Ця́жко было́ глядзѣ́ць, як ста́раста валя́ўса к наґа́м кǒжнаґо чалавѣ́ка, што там были́ й ўсе́ праси́ў, каб дарава́ли ему́ сусѣ́дзи, што е́н усю́ жы́тну бая́ўса ка́ры, не прызнава́ўса, да падма́ньваў до́брыхъ людзе́й. Пазбира́ли ґэ́то ко́сци купца й отвезли́ ў капли́цу, паку́ль зраби́ли дамави́ну, каб пахава́ць на мо́ґлицах. А пад ду́бам кǒлько ни капа́ли, ничо́ґо не нашли́: ма́быць хтось уперǒд наткну́ўса на ґро́шы й забра́ў. От звеза́ли ста́расту й павели́ судзи́ць, а по́тым еґо́ куды́сь сасла́ли, мǒо ў Сибе́р. Так от як Бǒґ до́ўґо церпѣ́ў, а тǒлько к ста́расци пакара́ў ста́расту за грє́х. Ка́таржны-ж ско́ро захварє́ў и паме́р у сваё́м селѣ́. Еґо й пахава́ли на мо́ґлицах ра́дам з тым купцэ́м. Даўно́ ґэ́то было́, ой як даўно. Я ўжэ́ састарє́ўса, а мнѣ́ аб ґэтǒм раска́зваў Миха́ль таґды́, як я ящэ́ быў у еґо́ падпа́сычам.

Пересказалъ Микита Капачъ.

Дер. Заполье.



37. Чорт и баба.

Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба. Жыли́ ены́ ў зґо́дзе да ў ладу́, нико́ли не свары́лиса, не зневажа́ли адно́ друґо́ґо. Так пражыли́ ены́ ўсю жы́дку й дажыли́ да ста́расци. Чорт хацѣ́ў спакуси́ць их. Двана́нцаць ґадǒў седзѣ́ў ё́н у падпѣ́чку, але́ ничо́ґо не зро́биць. Выпетрау́ чорт, бы шкура́т. А дзѣд з ба́баю жыву́ць сабѣ́ ладко́м да Бо́ґа хва́ляць. Хацѣ́ў ужэ́ чорт ки́нуць ґэ́стых людзе́й да йци спакуша́ць друґи́х, але́ ось раз чу́е, што лю́дзи ка́жуць: ґдзѣ чорт не