Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

служы́ли. Прапа́ў ґаспада́р. Заґна́ли еґо́ ґдзѣ́сь на Капка́з, ци што. Быва́ло й карту прысыла́ў у ґǒд раз, а по́тым и саўси́м не вѣ́дамо, што з им ста́ласо. Схла́, схла́ маладзи́ца: й за́муж не мǒжна йци, бо нихто́ не зна́е, мǒо ещэ й жыў ґаспада́р, и так жыць ця́жко. От и ўзела́ та́я маско́ўка к сабѣ́ Михаля́ памагаць у хаджайстве. Бывёло я адзйн астаюса ў кашары, а Михаль пойдзе памаґа́ць маско́ўцэ сѣ́но раби́ць, або́ жаць, ци ара́ць. От так и прайшла́ Михаля́ ўся жы́тка. От быва́ло нахо́дзимса за дзень па ўселя́куй не́тры, заґо́ним ґаўя́до ў каша́ру да й седзимо́ кале́ аґню́. Я ла́пци плету́, а Миха́ль ку́рыць лю́льку да ка́жэ ка́ски. И яки́х тǒлько ка́зак е́н незнаў! Гэ́то е́н наслу́хаўса ат старо́ґо пастуха́, як быў у еґо́ падпа́сычам. Але́ не тǒльки ка́ски, ё́н быва́ло раска́зваў и пра́ўду. От як цепе́р паме́таю, ку́рыць Миха́ль лю́льку й ка́жэ, што на еґо́ па́меци жыў у сусѣ́днюм селѣ́ ўжэ стары́ чалавѣ́к. Гэ́то быў са́мы баґа́ты мужы́к ва ўсе́й акру́зе. До́бры быў чалавѣ́к, вѣ́к ззжыў, а нико́ґо не скры́ўдзиў. Усѣ́ паважа́ли еґо́ й вы́брали ста́растаю. Але́ ось прыѣ́хаў станавы́, саґна́ў людзе́й и ка́жэ, што яки́сь ка́таржник прызна́ўса пе́рад нача́лствам, што ё́н вѣ́дае мѣ́йсцо, ґдзѣ схо́вано мнǒґо ґро́шей. Прывели́ й таґо́ ка́таржнаґо. Чуць на нага́х трыма́етца стары́ ка́таржник. Разґлядзѣўса е́н у селѣ́ й павё́ў людзе́й у лѣс к то́ўстаму ду́бу. — От тут, — ка́жэ, — схо́ваны ґро́шы, а от кале́ таѣ́ хво́и зако́пан ку́пец, як еґо́ аґра́били. От ё́н, — ий ка́таржны паказа́ў на ста́расту, — адзи́н упра́виўса з купцэ́м и хацѣ́ў забра́ць сабѣ́ ўсѣ́ ґро́шы, але́ мабыць тǒлько ухваци́ў адну́ жме́ню, бо я еґо́ як пырну́ў нажэ́м у бǒк, дак ё́н и пакаци́ўса, як снǒп. Пе́ўне и цепе́р ешэ́ е знак на баку́, бо я еґо́ до́брэ пачастава́ў. Ки́нули мы еґо́ як саба́ку, закапа́ли купца́, а ґро́шы схава́ли пад ду́бам, да ско́ро нас злави́ли. Маѣ́ тава́рышы паўмира́ли ў Сибе́ры, а я адзи́н аста́ўса й захацѣ́ў, каб дарэ́мне ґро́шы не прапада́ли й каб супако́иць ду́шу купца́, а то ё́н усе́ мнѣ сни́тца, про́сиць, каб пахава́ли на мо́ґлицах. — Пабелѣ́ў ста́раста, як палатно́, трасе́тца, бы аси́на. Паґлядзѣ́ў на еґо́ станавы́,