Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

их чэ́рци ўхапи́ли да й засадзи́ли ў бро́вар на паку́ту; ду́мали, што ўжэ́ им нико́ли атту́ль не вы́бавитца. От раз велѣ́ў пан даць браварськи́м рабǒтникам ведро́ ґарє́лки, а, ксендзǒм — лѣ́пшае ґарє́лки, са́маѣ мǒцнаѣ. Напили́са ены́ й без па́меци пазсо́валиса ў бро́вары кале́ катла́. От як кзендзы́ мǒцно засну́ли, пан велѣ́ў перане́сци́ их у ахвицы́ну й палажы́ць там, ґдзѣ ены лежа́ли пе́ршую нǒч. Прахапи́лиса на за́ўтрэ ксензы́ й трасу́тца, спало́халиса, што пǒзно спа́ли; бая́тца, каб намѣ́сник не лупцава́ў их бизуно́м; ста́ли скарє́й апрана́тца, але́ ба́чаць, аж кале́ их лежы́ць ксендзǒўськая адзе́жа. Дзивятца ксендзы́ й ачǒм не вѣ́раць. Адзѣ́лиса ены́, але́ ось прыхо́дзиць пан, заве́ ґарба́ту пиць. Ста́ў ґэ́то пан частава́ць ксендзǒў да й пыта́е, куды́ ены́ ду́маюць ѣ́хаць на во́ды. — Нѣ — ка́жуць кзендзы́ ў вадзи́н го́лас — цепе́р не трэ́ба ѣ́хаць на во́ды, бо мы ўжэ вы́лечылиса. — От як пан вы́лечыў ксендзǒў.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



36. Ка́таржник и стараста.

Не раби лихо́го й не бойса нико́го.
Пра́ўда наве́рх выдзе. (Прыказки).

Даўно́. Я ещэ́ быў падшпа́ркам. — Што ему́ до́ма раби́ць, — ка́жэ ба́цько, вѣ́чны пакǒй, — неха́й бѣ́гае ў Михаля́ падпа́сычам. — И атда́ў мене́ ба́цько на ўсе лѣ́то к старо́му пастуху́. Пасту́х Миха́ль быў ужэ́ ве́льми стары́. Ен усе́ жы́це па́сьциў ґаўя́до. От так, як и мене́, еґо ко́лись ещэ́ малы́м атда́ў ба́цько падпа́сычам. Падня́ўса Миха́ль на, но́ґи, але́ к тǒй пары́ ба́цько памё́р, хаджа́йство зни́щыласо; й стаў ё́н сам па́сьциць ґаўя́до, перш у селѣ́, а по́тым каша́ру ў лѣ́се. Цє́лае лѣ́цячко дну́е й начу́е з ґаўя́дам у лѣ́се, а ў зи́мку слу́жыць у каґо́-не́буць. Была́ адна́ маско́ўка. Мо́жэ ґадо́к не пажыла́ з ґаспадаро́м, як ены́ пабра́лиса, але́ ось и забра́ли еґо́ ў маскали́. Вѣ́дамо, яка́я даўнѣ́й была́ слу́жба: два́дцать пяць ґадǒў