Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вымаўляецца так: е́ — як юо (дыфтонг) або нават іуо (трфытонг) адным гукам, а ѣ́ — як іэ (дыфтонг). Апошні — цяжка ўспрыманы для нязвыклага уха гук, дзякуючы якому часам адрозьніваюцца сугучныя словы, напр.: маѣ́ (множ. лік) — маі ад маѐ (адзін. лік) — маё. Гукі е́ і ѣ́ таксама амаль заўсёды стаяць пад націскам. Адлюстраванне апошняга гуку літарай ѣ прынятае мною ў выніку таго, што навукай яшчэ да цяперашняга часу дакладна ня высьветлена, яе менавіта трэба вымаўляць літару ѣ, якая сустракаецца ў самых старажытных помніках славянскай пісьмовасьці. Паміж тым, у жывым беларускім маўленьні гукі ѣ́ і є́ ў большасьці выпадкаў вымаўляюцца ў адпаведных словах там, дзе ў славянскай мове пры пісьме ставілі ѣ. Гук ы вымаўляецца некалькі мягчэй, чым у расейскай мове. Спалучэньні гукаў дз і дж вымаўляюцца зьлітна — адным гукам. Слова дождь вымаўляецца як бы дошдшч. Гукі, адлюстраваныя літарамі я і е. часта зусім зьмешваюцца, бо вымаўляюцца крайне няясна, калі толькі на іх не падае націск.

Прыведзеныя тут апавяданьні запісваліся мною пры ўсялякім зручным выпадку: у лесе, у полі, на начлезе, падчас адпачынку ад сенакосных або палявых працаў, на начоўках у дарозе, у пасеках або пчальніках, дзе-небудзь каля вогнішча або ў доме пры агністай пад лучніком[1] лучыне — словам, усюды, дзе толькі прыходзілася мне слухаць нявымушаныя апавяданьні аматараў-апавядальнікаў.

Хаця добрыя апавядальнікі трапляюцца даволі рэдка, затое яны заўсёды вабяць многа слухачоў. Тут жа вусныя апавяданьні замяняюць усю літаратуру, якою карыстаюцца пісьменныя людзі. і таму маюць агромністае значэньне ў жыцьці непісьменнага простага люду. Пад уплывам апавяданьняў, казак, пры-

  1. Лучнік — дымавая труба, пад якою падвешваецца жалезная пляцёнка—сьвяцілна. На пляцёнцы гарыць смалістая лучына, якая асьвячае сваім яскравым сьвятлом убогую беларускую хату.