Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Несу́ць ахвя́ру, хто што мо́жэ. Разжы́ўса ско́ро пǒп, але́ ещэ́ бǒльш папа́ разжы́ўса ранда́р, бо, вѣ́дамо, хто атку́ль ни прыхо́дзиць, та ўсе-ж дасць рандару́ ўтарґава́ць. И сла́витца та́я про́ща, на ўвесь свѣт. Але́ ка́жуць, што ґэ́ты цуд зраби́ў ранда́р, намо́виўшыса з папо́м. А Бǒґ еґо́ святы́ вѣ́дае! Ка́жуць, што з местэ́чка крама́р пазна́ў, ба́тцэ ґэ́то той абразо́к, што ў еґо́ ранда́р купиў, ни́бы для папа́. Мо́о й праўда!

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



35. Аб тǒм, як ксендзы́ вылечылиса.

Тры ґла́дкие, аты́лые кзендзы́ сабрали́са ѣ́хаць на во́ды лечы́тца. Ены растаўсцѣ́ли, як атко́рмленые вапруки́. Чаґо́ ены́ не раби́ли, яки́х зелье́ў не прыма́ли — ничо́ґо не памаґа́е. Дахтурє́ ка́жуць, што им трэ́э ѣ́хаць на во́ды, дак там ло́ю збу́дзе. Паѣ́хали ксендзы́ па панǒх збира́ць ґро́шэй на даро́ґу. От прыезджа́юць ены́ к аднаму па́ну й жа́лятца ему́ на сваю́ беду́. Про́сиць пан ксендзǒў пасилкава́тца да пераначава́ць. Заначава́ли ксендзы́. От пасадзи́ў пан их вечэ́раць да так участава́ў, што ксендзы́ й засну́ли пры сталѣ́. Храпу́ць ксендзы́ на ўсѣ заста́ўки, спяць так мǒцно, што хаць з ґарма́т страля́й — не пачу́юць. От пан велѣ́ў их раздзѣ́ць, перанесци́ ў бро́вар да й палажы́ць там ра́зам з браварськи́ми рабǒтниками. Прачу́халиса, на за́ўтрэ тро́хи ксендзы́, але́ не вѣ́даюць, ґдзѣ́ ены́. Але́ ось й бу́дзяць дзецюкǒў набива́ць картапля́ник. Падняли́са ксендзы́ й нехацѣ́ли йци на рабо́ту, але́ як пераце́х их намѣ́сник бизуно́м, небǒсь, пашли́. Ро́бяць ксендзы́ ра́зам з друґи́ми ўсе, што трэ́э ў бро́вары, ра́зам еду́ць, ра́зам спяць и ни як не мо́ґуць з бро́вара вы́рватца. От прахо́дзиць недзѣля-друґа́я, й пачало з ксендзǒў спада́ць сало, а це́раз недзѣ́ль пяць ены́ падґи́ндзилиса як харты́. Паґлядзя́ць ены́ адзи́н на друґо́ґо й пазна́ць не мо́ґуць, так вы́петрали за ґэ́тые пяць недзѣ́ль. Ду́мали ўжэ ксендзы́, што ґэ́то