Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праси́ў, каб ты прысла́ў ему́ ко́ней. Ма́тка-ж праси́ла, каб прысла́ли ей перы́ну, бо ена́ спиць на цвикǒх, наби́тых у до́шку, й хо́дзиць суздро́м ґо́лая. — Даў ґэ́то Ле́йзар Янку па́ру са́мых лѣ́пших ко́ней, а жыдǒўка но́вую перы́ну да ўселя́каґо адзѣ́ня. Паѣ́хаў сабѣ́ Янко ў местэ́чко, прада́ў усе́, а на ты́е ґро́шы дава́й сабѣ́ спраўля́ць хаджа́йство. Заве́ў ґаспада́рку, але́ ось сустрака́е еґо́ Ле́йзар. — А што, — пыта́е, — ци атда́ў ко́ней? — А як-же? Атда́ў. — А не хлу́сиш? — От ещэ́ што! Але́ ты́е ко́ни падо́хли. Ба́цько твǒй праси́ў ещэ́. — Даў ещэ́ Ле́йзар па́ру ко́ней и дава́й цикава́ць, куды́ их Янко паведзе́. А Янко адрє́заў у ко́ней хвасты́ й заткну́ў их у зе́млю кале́ са́маѣ карчмы́, а ко́ней паве́ў на кирмаш прадава́ць. Вы́шаў Ле́йзар за ка́рчму, ба́чыць, аж пра́ўда: Янко паѣ́хаў на той свѣт, тǒлько кǒнские хвасты́ тырча́ць. Шко́да ста́ло Ле́йзару ка́ней. Паце́ґ ё́н за хвасты́ й вы́рваў их з земли́. — Ой гиву́лт! хвасты́ атарва́лиса, — ка́жэ Ле́йзар. — А Янко спажы́ў ко́ней, зраби́ўса ґаспадаро́м.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



31. Як жиды школу будавали.

Даўно, ве́льми даўно́ ґэ́то было́. Ма́быць таґо́ не паме́таюць на́шы ни дзеды́, ни пра́дзеды. Мнѣ ко́лесь разка́зваў старэ́ньки дзѣ́д, а ẻн ка́жэ ащэ́ бла́знам чуў ат свайґо́ пра́дзеда. Ащэ́ ў на́шǒм краю́ не было́ ґэ́таѣ по́ґани — жыдǒў. Дак ось чорт нахапа́ў ґдзѣсь цэ́лыхъ двана́нцаць жыдǒў й прывалǒк их ў наш кра́й на прыплǒдак.

Вала́ндаютца парха́тые, бы тру́тни; раби́ць ничо́го не ўмѣ́юць. Сабра́лиса ўсѣ́ каґа́лам и дава́й гергета́ць, як збудава́ць шко́лу. Гергета́ли ены́, гергета́ли — нѣ, без це́сли нячо́ґо не зро́бяць. Дава́й ены́ шука́ць це́сли.

Быў там пьянчу́жка Ива́нчык; ё́н да ў сяго́ здǒлны: што ни