Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дамави́ну, ба́чаць, аж Ничы́пар лежы́ць мо́рдаю ўткну́ўшыса ў зе́млю. От ены́ й прыґваздава́ли еґо́ аси́навым кало́м, а во́чы засы́пали пры́скам, каб ничо́ґо не ба́чыў. От тǒлько з таѣ́ пары́ ўжэ́ бǒльш не пашо́ў Ничы́пар пало́хаць до́брых людзе́й.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



30. Мужык и жыд.

У баґа́таґо жы́да-ландара́ служы́ў сабѣ́ адзи́н мужы́к-пьянчу́жка па́рабкам. Мǒо заты́м е́н и пиў, што нѣ́льґа было́ ўзби́тца на свае́ хаджа́йство. Што ни раби́у Янко, ничо́ґо не зро́биць, ґро́шэй не нажыве́. бо ланда́р то ли́шнюю кватэ́рку зали́чыць, та за но́вые, але́ ґнилы́е або́ры здзерэ́ два зло́тых, та за ла́плены кажу́шак зали́чыць тры рубли́. От так усе́ наро́виць, каб заўсю́ды Янко ўперǒд забра́ў пла́ту за слу́жбу. Ду́маў, ду́маў Янко, як ему́ вы́братца з лап паґа́наґо жы́да, перш пиў, а по́тым штось наду́маўса. Было́ ґэ́то ў лѣ́тку. Пасыла́е ланда́р Янка ў сусѣ́днее село́ к ландару́-ж з ка́ртаю. Трэ́э было́ Янку перайци́ рє́ку брǒцьки. Узя́ў ґэ́то е́н узапа́с адзе́жку, ки́нуў на бе́разе сваю́ старэ́нькую сермя́ґу й дзира́вую ша́пку, а сам апрану́ўса ў но́вую сви́ту, надзѣ́ў брыль и пашо́ў у сусѣ́днее село́ к сваму́ сва́ту. Праґасци́ў там Янко тры дни й прыхо́дзиць к свайму́ ландару́. А той ду́маў, што Янко утапиўса. От вечарко́м, як нико́ґо не было́ ў ка́рчме, Янко прачыни́ў дзве́ры й су́нетца про́сто к сталу́. Ланда́р стая́ў пры сценѣ́ й мали́ўса Бǒґу, да як уба́чыў Янка, дак так спужа́ўса, што не мо́жэ вы́мавиць и сло́ва. Ачу́хаўса тро́хи Ле́йзар и пыта́е Янка, атку́ль е́н прышо́ў. — Аткуль! Вѣ́дамо атку́ль. З таґо́ свѣ́ту, — ка́жэ Янко. Ланда́р, ба́чыце, ду́маў, што Янко утапи́ўса ў рацє́, як перахо́дзиў еѣ́ брǒцьки. Дава́й Ле́йзар пыта́ць Янка, ци не ба́чыў е́н на тǒм свѣ́це еґо́ ба́цька й ма́тки. — Чаму́ не ба́чыў? Ба́чыў. На твае́м ба́цьку чэ́рци смалу́ во́зяць. Ен