Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад зьбіральніка.


Зьмешчаныя ў дадзеным зборніку бытавыя апавяданьні і казкі, запісаныя мною ў 1890—1907 г.г. у Беларускім Палесьсі — у паўднёвай палове Слуцкага і паўночнай частцы Мазырскага паветаў, Менскай губэрні.

Пры запісваньні была зьвернутая асаблівая ўвага на верную перадачу зваротаў мовы апавядальніка і, наколькі магчыма, на дакладнае ўзнаўленьне вымаўленьня. Каб наблізіцца да сапраўднага вымаўленьня жывой беларускай гаворкі, мною прыняты фанэтычны спосаб пісьма, для чаго ў расейскі альфабэт уведзеныя наступныя знакі: ґ, ǒ, нескладовае ў і є́, вымаўленьне якіх апісанае ніжэй. Знак ґ вымаўляецца таксама, як у царкоўна-славянскай мове буква г або як у польскае h.

Расейскае г трапляецца даволі рэдка, больш у словах, запазычаных з польскай і нямецкай моваў. Знак ǒ вымаўляецца як дыфтонг уо — адным гукам і амаль заўсёды стаіць пад націскам. Нескладовы ў вымаўляецца каротка; ён заўсёды стаіць пасьля галоснага гуку, безь якога не ўтварае асобнага складу; нават складовы у, які стаіць у пачатку слова, у тым выпадку, калі папярэдняе слова сканчаецца галосным, пераходзіць у нескладовы ў, напр.: з ду́ру ўрє́заўса аб сцѣ́ну галаво́ю. Такой зьмене ў кароткае падпарадкуецца і і, калі яно стаіць пасьля галоснага і не пад націскам. Знак є́ вымаўляецца як закрытае ыэ (дыфтонг). Ён амаль заўсёды стаіць пад націскам. Акрамя таго, расейскія літары е́ і ѣ́