Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ничы́пар вы́шаў за село́, ба́чыць, аж кале́ раки́ штось свѣ́цитца от бы ґары́ць аґе́ньчык, тǒльки си́ним по́ламьем. Су́нуўса Ничы́пар туды́, а тут пе́рад им што́сь коцитца чо́рнае, бы капа́: прыкаци́ласо пад са́мые но́ґи да як разсы́плетца, дак тǒлько и́скры ґара́ць на травѣ́. Пашо́ў Ничы́пар да́лей. Атку́ль не вазми́са цє́лая чарада́ ваўкǒў, от так и са́дзяць на еґо́. Дава́й ґэ́то Ничы́пар маха́ць залязняко́м, наси́лу атби́ўса. От падхо́дзиць ен к капцу́ й тǒлько чапну́ў залязняко́м земли́, аж як заґрымаци́ць штось, як разсту́питца земля́ да вы́скачыць атту́ль яко́есь страшы́лищэ: ў Ничы́пара й дух заняло́. Ки́нуў ен залязня́к да як суну́ў да ґаспо́ды. дак и саба̀ками не даґо́ниш. Прыбѣ́ґ, дрыжы́ць, бы аси́на. Таки́ хǒндзю схапи́ў, а як вы́чухаўса, дак дзися́таму заказа́ў, як хадзи́ць шука́ць закля́тых гро́шэй. Дак от и да ґэ́тае пары́ нихто́ не вѣ́дае, як падступи́тца к тым ґрашǒм.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



24. Заламка.

У кǒждум селѣ́ е свǒй ведзьма́р, але́ ў ваднǒм до́брэ зна́етца, а ў другǒм — бǒльш чму́циць. Вѣ́дамо, кали́ ба́цько быў ведзьма́р, та пе́рад сме́рцю ё́н и сы́на наўчы́ць таму́, што сам умѣ́ў. Пры жы́цю немǒжна друґо́ґо наўчы́ць, бо сам не бу́дзе маць мо́цы. Эґэ́ж. Дак я ку, што ведзьмары́ е ў кǒждум селѣ́. Ены́ шэ́пчуць, лѣ́чаць, атрабля́юць уселя́кую хваро́бу, або́ неща́сце. Лю́дзи бая́тца их, ґо́дзяць им. От быў таки́ ведзьма́р. Еґо́ зна́ли не тǒлько ў сусѣ́дних сё́лах, але́ мо́о ў цє́луй акру́зе. Гэ́то быў таки́ вели́ки ведзьма́р, што е́н усе́ знаў. Нихто́ не смѣ́ў ему́ сказа́ць наперакǒр, так еґо́ бая́лиса. Тǒлько быў там адзи́н чалавѣ́к; ен мнǒґо па свѣ́ту хадзи́ў: кажуць — быў аж у Крале́ўцу. От ґэ́ты чалавѣ́к не бая́ўса ведзьмара́ й усе́ каза́ў, што ё́н тǒлько чму́циць. Але́ ему́ не вѣ́рыли. От той чалавѣ́к пашо́ў у свае́ жы́то й зраби́ў там за́ламку.