Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў Паўлюка́ акно́ атчы́нено: от ены́ й упе́рли праз еґо́ до́хлаґо саба́ку Паўлюку́ ў ха́ту. Ки́нули ены́, але́ чу́юць, штось забраща́ло, бы ґро́шы разсы́палиса. На за́ўтрэ пыта́юць ены́ Паўлюка́, што ему́ Бǒґ пада́ў в акно. — Эґэ́-ж, дзя́куваць Бо́ґу, — ка́жэ Паўлю́к, — пада́ў Бǒґ цє́лую то́рбу ґро́шэй. — Даґада́лиса таґды́ дзецюки́, што ены́ ўки́нули Паўлюку́ ў ха́ту не саба́ку, а то́рбу, зро́бленую з саба́чаѣ шку́ры, по́ўную ґро́шэй. Пабо́жкали ены́, да нема́ чаґо́ раби́ць. А Паўлю́к дава́й спажыва́ць ґро́шы.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



23. Грошы цвитуць.

Пашла́ ґавǒрка па селу́, што на бе́разе, кале́ раки́, ґдзѣ зда́ўна мнǒґо капцǒў, ґро́шы цвиту́ць. Ка́жуць — ужэ́ кǒлько раз ба́чыли здале́ка, што на якǒмсь капцы́ ў нǒчы ґары́ць аґо́нь: але́ тǒлько хто зхо́чэ падыци́ ближє́й, як той аґо́нь и пату́хне. И пашла́ ґавǒрка, што ў капцǒх зако́паны закляты́е ґро́шы; ены́ й цвиту́ць, хо́чуць, каб их хто вы́бавиў з земли́, бо мǒо й им ця́жко лежа́ць без дзѣ́ла. Дак от ґаво́раць, што той и той ба́чыў, як цвиту́ць ґро́шы, але́ нихто́ не вѣ́дае, як их узя́ць. Вѣ́дамо, к закляты́м ґрашǒм нѣльґа падступи́тца. Ка́жуць, адзи́н чалавѣ́к ужэ́ про́буваў, але́ тако́ґо набра́ўса страху́, што чуць жыў прыбѣ́ґ да ґаспо́ды, да й пракача́ўса ў хǒндзи недзѣ́ль з шє́сць. Але́ ось быў у нас лехча́й, зва́ли еґо Ничы́парам. Ма́быць ё́н тро́хи зна́ўса з уселя́каю не́чысью, бо быва́ло пады́дзе к жарабцу́, паґла́дзиць еґо́ па аза́дку, — той и стаи́ць, як уко́паны. Вы́лехчае ґэ́то Ничы́пар жарабца́, а той и не чу́е, ба́тцэ ґэ́то му́ха ўкуси́ла. Тǒльки адзи́н раз ка́жуць Ничы́пар таки́ наско́чыў на тако́ґо жарабца́, што як трапну́ў, дак у Ничыпара зўбы й высгыпалиса. Дак от Ничы́пар и наду́маўса ўзя́ць ты́е ґро́шы, што цвиту́ць кале́ раки́. Узя́ў ґэ́то ё́н залезня́к и пашоў шука́ць ґро́шэй. Лѣ́то. Нǒчка хаць и цё́мная, але́ це́плая, ци́хая. Тǒлько