Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Це́раз недзѣ́лю, а мо́о й дзвѣ́ прыхо́дзиць к таму́ ведзьмару́ й про́сиць, каб е́н вы́рваў ту́ю за́ламку. Пашли́ ены́ на по́ле. Падышо́ў ведзьма́р к за́ламцэ на шаґǒў два́дцаць да й ка́жэ, што не мо́жэ йци да́лей, така́я мǒцная за́ламка. Ски́нуў ґэ́то е́н наґави́цы й саро́чку да так, як ма́ци радзи́ла й папо́ўз к за́ламцэ ра́кам. Паўзе́ й усе́ сто́ґне, што ве́льми мǒцно ўдзѣ́яно. Маўча́ў ґэ́то, маўча́ў той чалавѣ́к, а як падышли́ друґи́е лю́дзи. ўзсѣ́ў на ведзьмара́ ве́рхам, даста́ў з пад палы́ ґара́пник да дава́й пало́суваць ведзьмара́. — От-жэ я табѣ́, хварє́ць, — ка́а, — тваей ма́тары, пакажу́, як мǒцно ўдзѣ́яно, бо ґэ́стую за́ламку я зраби́ў сам. — Раве́ нѣ́мым ґо́ласам вѣдзьма́р, а той еґо́ лу́пиць. Биў-биў, по́куль здаво́лиўса да й пыта́е: — а што, — ка́а, — не бу́дзеш бǒльш до́брых лю́дзе́й чму́циць? — Не бу́ду, — про́ситца, ведзьма́р, — тǒлько пусци́ жыво́ґо. — Пусци́ў той чалавѣ́к ведзьмара́. Усхапи́ўса ґад, забы́ў и саро́чку й наґави́цы апрану́ць да так и суну́ў наўцекача́. Падзиви́лиса лю́дзи, ду́мали перш, што ведзьма́р таґо́ чалавѣ́ка з свѣ́ту зжыве́, але́ ба́чаць, што той чалавѣ́к жыве́ сабѣ́ й не лыс, пачали́ ґавары́ць, што ма́быць той чалавѣ́к мацнѣ́йшы а́т ведзьмара́, кали́ так з еґо́ накпи́ў. Го́дзи ведзьма́р з таѣ́ пары́ чму́циць. Але́ не до́ўґо жыў, бо ве́льми еґо́ збиў той чалавѣ́к. Дак от яки́е е ведзьмары́.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



25. Што майстар, та злодзей.

Жыў сабѣ́ адзин пан. У еґо́ было́ мнǒґо мае́нткаў, мнǒґо падда́ных. Баґа́ты быў пан. Мало е́н жыў у мае́нтках, а ўсе́ ѣ́здзиў за ґрани́цу. Мае́нтками ро́ндзили камыса́ры да акамо́ны. Набра́ў пан з села́ хло́пцаў й отда́ў их ў Арша́ву, а мǒо й за ґрани́цу вучы́ць каґо́ на шаўца́, каґо́ на краўца́, альбо́ ры́мара, каґо́ на стальмаха́, каґо́ на каваля́. Верну́лиса ты́е хло́пцы па нау́цэ й ро́бяць усе́ на па́на. От верну́ўса раз пан, прызва́ў тых майсцерǒў и пы-