Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ось пǒзно лави́ли дзецюки́ ры́бу да й заначава́ли кале́ раки́ на ґрудку́. От седзя́ць ены́ кале́ аґню́ да апѣ́каюць ры́бу. Нǒч ци́хая, як у ву́се, тǒлько ры́ба пля́скае ў рацє́. Але́ ось узышо́ў мѣ́сяц. Ста́ло видно́, хаць иґо́лки збира́й. Ба́чаць ены́, аж за рако́ю падышли к бе́рагу яки́ясь дзвѣ ве́льми стра́шные ба́бы. Ко́сы ў их распле́цены, твар це́мны, бы земля́, тǒлько во́чы блища́ць. Падышли́ ены́ к рацє́ й про́сяць дзецюкǒў каб перавезли́ их на други́ бе́раґ. Даґада́лиса дзецюки́, што ґэ́то не ба́бы, а по́шасць на людзе́й и памǒрак на ґаўя́до. Спало́халиса дзецюки́ й дава́й у их ки́даць ґалаве́шками да маха́ць зу́бленками. Хацѣ́ли ты́е ба́бы перш па кла́тцэ пераи́ци це́раз рє́ку, але́ як уба́чыли аґо́нь, спало́халиса й пашли́ наза́д. Ось и чу́юць лю́дзи, што за рако́ю пашла́ по́шасць лама́ць людзе́й, а памǒрак каси́ць ґаўя́до, й дава́й ены́ дзень и нǒч кла́сци су сих канцǒў села́ аґо́нь, каб не падпусци́ць по́ґани бли́зко. От тǒлько так уратава́ли свае́ село́. Мнǒґо паме́рло людзе́й, мнǒґо прапа́ло ґаўя́дка. Тǒлько к зимѣ́ тро́хи хваро́бы атаймава́лиса. От з таѣ́ пары́ и дава́й лю́дзи кла́сци аґо́нь да раби́ць куро́дым, як пачу́юць, што хваро́ба ци яка́я по́шасць падхо́дзиць.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



18. Завидны пǒп.

У аднаґо́ ве́льми бѣ́днаго чалавѣ́ка паме́рло дзиця́. Про́сиць бѣ́дны чалавѣ́к сусѣ́дзей зраби́ць дамави́ну й вы́капаць маґи́лу для дзиця́ци. Але́, вѣ́дамо, кали́ чалавѣ́к баґа́ты, та ўсѣ ему́ памаґа́юць, а бѣ́днаму — нихто́. Праси́ў, праси́ў бѣ́дны чалавѣ́к, але нихто́ не пашо́ў капа́ць я́му. Гǒрно ему́, слё́зы так и цеку́ць, бы з берэ́зины сǒк. Нема́ чаґо́ раби́ць, трэ́э йци само́му капа́ць яму для сваґо́ дзиця́ци. Ка́жуць ґэ́то ве́льми вели́ки ґрѣх, але́ што зро́биш, кали́ ат бѣ́днаґо й лю́дзи атступи́лиса. Узяў бѣ́дны чалавѣ́к за́ступ и пашо́ў, але́ перш зайшо́ў къ папу́ й про́сиць, каб пахава́ў дзиця́. —