Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пыта́ўса е́н, як было́ й чака́е, ци не пры́дзе светы́ Петро́. На друґи́ дзень ба́чыць баґа́ты, што бежы́ць чужы́ саба́ка; ухапи́ў ё́н ка́мень и папусци́ў у саба́ку. Тым ча́саў идзе́ светы́ Петро́. Про́сиць еґо́ баґа́ты, каб зайшǒў у ха́ту. Петро́ зайшǒў. От жǒнка баґа́таґо пабѣ́ґла скарэ́й па во́ду, а Петро́ й зник. Гледзя́ць лю́дзи да й дзи́вятца, што баґа́ты ўсе́ збира́е камѣ́не да но́сиць на свǒй двǒр, а еґо́ жǒнка ўсе́ но́сиць у ха́ту во́ду. От ена́ нанаси́ла вады́ ўжэ́ по́ўную ха́ту да й ещэ́ прэ. Уба́чыў то́е бѣ́дны брат и даґада́ўса, што ґэ́то так зраби́ў светы́ Петро́, каб не быў таки́ зави́сны баґа́ты брат.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



17. По́шасць и памǒрак.

Даўнѣ́й быў ве́льми до́бры адзи́н ґǒд: харо́шая о́сень, рǒўная зима́, а весна́ це́плая, паґǒдная. Ў нǒчы йдзе ци́хеньки, це́плы до́жджык, а ў дзень я́сно свѣ́циць со́нейко да так ґрє́е, што, здае́тца, пасадзи́ на по́ли дзиця́, та й то́е вы́расце. Ўсе́ расце́ на по́ли, бы на дро́жджах. Ра́ды лю́дзи, што даў Бǒґ ураджа́й. Прышло́ лѣ́то. Нихто́ й не памета́е тако́ґо до́браґо, паґǒднаґо лѣ́та! Ўсе́ зрадзи́ло. Яґады хаць шуплю́й, а ґрыбǒў у лѣ́се да ўселя́каѣ ґу́бы — хаць каси́. От идзе́ адзи́н чалавѣ́к па лѣ́се, ба́чыць, аж седзи́ц на пни яка́ясь ве́льми ґо́жая маладзи́ца й трыма́е ў прыпо́ле снǒп жы́та да тако́ґо бу́йнаґо, яко́ґо той чалавѣ́к ещэ́ нико́ли не ба́чыў. Падышоў е́н бли́жэ й ба́чыць, аж маладзи́ца пла́чэ да сваи́ми до́ўґими валаса́ми я́сные вǒчки ўцира́е. Адґарну́ла маладзи́ца валасы́ й аткры́ла гру́дзи. Ба́чыць чалавѣ́к, аж ву́ж упи́ўса ў са́мую цы́цку й ссе мададзи́цу. Хацѣ́ў ґэ́то чалавѣ́к заби́ць таґо́ ву́жа, але́ маладзи́ца тǒлько прамо́вила: „вели́ки ураджа́й, да не бу́дзе каму́ спажыва́ць“. И зни́кла. Пришо́ў чалавѣ́к у село́ й раска́звае, яки́ ба́чыў цуд. Спужа́лиса лю́дзи. Чака́юць вели́каѣ по́шасци, ци памǒрку. Тǒлько