Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзеце́й. Аста́ўса той чалавѣ́к адз́н з ба́баю: да й ба́бу саґну́ло ў сук. У лѣ́тку змо́кло ўсе́ село́, и ў таґо́ чалавѣ́ка зґарѣ́ла ўся седзи́ба. Град зби́ў збǒжэ, а пако́сы паплыли́. Прышла́ о́сень, и ат памǒрку прапа́ло ўсе́ ґаўя́до. Аста́ўса той чалавѣ́к адзи́н, як кǒл и ґǒл, як ма́ци радзи́ла. Ця́жко йци́ жабрава́ць. И пашо́ў ё́н к рацє́ тапи́тца. Ста́ў на бе́разе й дава́й нарака́ць на Бо́ґа й зва́ць к сабѣ́ сме́рць. Усхадзи́ласа бу́ра; заґу́ў лѣс; затраш́али вѣ́тки. Ось и выхо́дзиць смерць да така́я стра́шная, што не мǒжна й сказа́ць. — Ты зва́ў мене́? — Пыта́е смерць. — От я прышла́, але́ ты не памрэ́ш. — Чаго́-ж ты хо́чэш? Нашто́ ты мене́ му́чыш? — ка́жэ чалавѣ́к: и дава́й еѣ́ зневажа́ць. Слу́хае сме́рць да тǒльки смее́тца так, што аж рэ́бра ля́скаюць. — Ты, — ка́а смерць, — не тǒлько ско́ро вам не памрэ́ш, але́ й друґи́х вы́лечыш; тǒльки не лечы́ тых, у каґо́ мене́ ўба́чыш у ґалава́х. — И зни́кла. Пастая́ў чалавѣ́к, паду́маў и ещэ́ ґарє́й еґо́ апанава́ў жаль. Узышо́ў ґэ́то е́н на высо́ки бе́раґ и ки́нуўса атту́ль у рэ́ку. Упа́ў у во́ду, ба́чыць, ажно́ смерць стаи́ць у наґа́х да пад аза́дак падтрымǒўвае. Як е́н ни круци́ўса, немажэ́ патану́ць. Плю́нуў ґэ́то ен сме́рци ў зу́бы й пашо́ў у свѣт. Хво́рых людзе́й усю́ды мнǒго: куды́ ни пры́дзе, е каґо́ лечы́ць. От хо́дзиць той чалавѣ́к па свѣ́ту й лѣ́чыць уселя́ких хво́рых. Паґлядзи́ць, ґдзѣ́ ў хво́раґо стаи́ць смерць, кали́ ў наґа́х, дасць ему́ вы́пиць вады́, той и вы́здаравее, а кали́ ў ґалава́х, та ска́жэ, што ґэ́таґо хво́раґо берэ́ к сабѣ́ Бǒґ. Пашла́ сла́ва аб тǒм чалавѣ́ку па ўсе́м свѣ́це. От захварэ́ў адзи́н цар. Не хо́четца ему́ памира́ць. Прызва́ў е́н дахтарǒў су сеґо́ ца́рства: але́ чаґо́ ены́ ни раби́ли, ничо́ґо не зро́бяць. И абеца́ў цар даць таму́ паўца́рства, хто еґо́ вы́лечыць. Але́ не нашло́со тако́ґо до́хтура, каб вы́лечыў цара́. Прачу́ў цар, што е таки́ чалавѣ́к, што ўси́х, вылѣ́чвае й пасла́ў еґо́ шука́ць. Ци до́ўґо шука́ли, ци ско́ро, тǒлько знайшли́ таґо́ чалавѣ́ка й прывезли́ к цару́. А тут цар ужэ́ чуць ды́шэ. Паґлядзѣ́ў той, чалавѣ́к, ажно́ смерць стаи́ць у наґа́х, и велѣ́ў ё́н даста́ць вады́ з двана́нцаци крыни́ць. Даста́ли вады́. Узя́ў ё́н карэ́ц таѣ́ вады́, насы́паў туды́ тро́шки ґли́ны й да́ў цару́