Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ґаду́ютца. Зноў развело́со ґаўя́до. Пашли́ ўраджа́йные ґады́. Жыву́ць лю́дзи да Бо́ґа хва́ляць. Так мо́о прайшло́ ґадǒў з петдзеся́т. Тǒлько пачали́ лю́дзи старє́ць, да ўсе́ жыву́ць, а малады́х тǒлько напладзи́ласо, што як земля́ их паднима́е. Састарє́ўса той маска́ль. Ужэ́ й у Петрǒўку апране́тца ў кажу́шак, седзи́ць на пры́збе да на со́нейку грє́етца. Даўно́ пара́-б памира́ць, да баи́тца смерць з ражка́ вы́пусциць, каб ена́ на ґало́дные зу́бы не наки́нуласа на стары́х и малы́х. Пражыли́ лю́дзи без сме́рци мо́о ґадо́ў сто. Ця́жко ста́ло на свѣ́це жыць, бо ве́льмо наро́ду размнǒжыласо, так размнǒжыласо, што й земля́ не паднима́е. И пачали́ лю́дзи на Бо́ґа нарака́ць, што не дае́ сме́рци — От кали́-б вайна́, памǒрак, альбо́ яка́я по́шасць, — ка́жуць лю́дзи, — хаця́-б прастарнѣ́й было́-б на свѣ́це жыць. — И дава́й лю́дзи наседа́ць на старо́ґо маскаля́. — Гэ́то е́н — ка́жуць — смерць у ражку́ трыма́е, — сам не ўмира́е и друґи́м не дае́. — Гǒрно зраби́ласо маскалю́, што так лю́дзи ка́жуць за еґо́ дабро́, не́ма чаґо́ раби́ць, вы́пусціў смерць. И пашла́-ж ена́ з таѣ́ пары́ на ґало́дные зу́бы касиць и стары́х и малы́х.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы



14. Круци не круци, а трээ умерци.

Ка́жуць — даўнѣ́й быў ве́льми вели́ки памǒрак на людзе́й. Тако́ґо памǒрку нихто́ й не памета́е. Не было́ тако́ѣ ха́ты, каб дво́е-тро́е не паме́рло, а ў нѣ́катарых усѣ́ паўмира́ли, так што й ґаспада́рки запустава́ли. Быў адзи́н чалавѣ́к; у еґо́ было́ двана́нцацеро дзеце́й: сѣм сынǒў и пяць дачо́к. Усѣ́ ены́ были́ ґо́жые да ўда́лые. Працава́ў ẻн сам, працава́ли й дзѣ́ци, й да́ў Бǒґ им баґа́тство й ваўсем даста́так. А вѣ́дамо, кали́ дасць Бǒґ здаро́ве, ў семе́йцэ лад да худǒбку, та не трэ́э бǒльшаґо ща́сця. И ґэ́то была́ щасли́вая ха́та. Але́-ж ка́жуць, што ща́сце не вѣ́чнае. Так и на ґэ́тую ха́ту пасы́паласо неща́сце адно́ па друґǒм: по́шасць за ве́сну скаси́ла ўси́х