Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ташно Се́мку на се́рцу, мо́ташно й стра́шно. Вы́браў е́н скарє́й, як учы́ў стары́ страле́ц, крыву́ю аси́ну, ўщами́ў ў сук прыча́сце, атышǒўса, злажы́ўса да й дава́й цэ́литца. Злажы́ўса, хацѣ́ў вы́стралиць у прыча́сце, але́ ба́чыць, што там хрэ́ст, а на е́м Хрысто́с, да так жа́ласливо ґледзи́ць на еґо́, жто ў Се́мки й ру́ки апусци́лиса. Не мажэ́ страля́ць у Хрыста́. Ки́нуў е́н стрэ́лбу, перахрысци́ўса да дава́й Бǒґ но́ґи. Ве́село шуми́ць лѣс, от як пѣ́сни спева́е. Зака́яўса з таѣ́ пары́ Се́мко й у ру́ки браць стрэ́лбу.

Дак от як стралцы́ замаўля́юць сваѣ́ стрэ́лбы, каб ены́ шанцава́ли.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.



13. Маскаль и смерць.

Быў вели́ки памǒрак на людзе́й и на ґаўя́до. Лю́дзи ме́рли, як мухи. Прапа́ў уве́сь ста́так. Прышли́ на пастǒй маскали́ — нема́ каму́ даць им ѣ́сци. Сланя́ютца маскали́, як тру́тни, ѣ́сци хо́чэтца, а нема́ чаґо́. Зневажа́юць людзе́й, а лю́дзи, хто аста́ўса жыў, нарака́юць на Бо́ґа да праклина́юць смерць. А ена́ сабѣ́ хо́дзиць ат села́ да села́ да ко́сиць людзе́й. От пашо̀ў адзѝн маска́ль у лѣс па ґрыбы́ й сустрака́е смерць. Спужа́ўса маска́ль и ў вачу́ пацемнѣ́ло. Даста́ў ẻн з кишэ́ни ражо́к з таба́каю, хацѣ́ў паню́хаць таба́ки, каб тро́хи ў вачу́ пасветлѣ́ло, а смерць про́сиць у еґо́ таба́ки. — Нюхай — ка́жэ маска́ль, — и су́нуў ё́й ражо́к пад са́мы нǒс. Паню́хала смерць — ничо́ґо ў нǒс не папа́ло. — Ничо́ґо — ка́жэ — мнѣ́ ў нǒс не папа́ло, дай мнѣ до́брэ зажы́ць таба́ки. — Лѣзь — ка́жэ маска́ль — у ражо́к, там до́брэ наню́хаешса. — Улѣ́зла смерць у ражо́к, а маска́ль мǒцно-мǒцно зачыни́ў ражо́к и схава́ў еґо́ ў кишэ́ню. Назбира́ў маска́ль грыбо́ў да й пашо́ў у село́. Седзи́ць смерць у ражку́, не мажэ́ атту́ль вы́лезци. Дзиву́ютца лю́дзи, што ни́хто не ўмира́е. Уперǒд ду́мали, што ґэ́то смерць здаво́лиласа, атдыха́е, але́ по́тым ба́чаць, што прайшо́ў ґǒд и нихто́ не памё́р. Нараджа́ласо дзеце́й и ўсѣ́