Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слу́хае, як друґи́е выхваля́ютца, маўчы́ць да тǒльки смеѣтца сабѣ́ ў бо́раду. От и дава́й еґо праси́ць адзи́н малады́ страле́ц, каб е́н наўчы́ў, што зраби́ць, каб и еґо́ стрэ́лба шанцава́ла. — До́брэ — маўля́ў чарадзѣ́йнак, — хадзѣ́м за́ўтрэ ў лѣс, та я цебе́ наўчу́. Цє́лую нǒч не спа́ў малады́ страле́ц, так ему хацѣ́ласо скарє́й наўчы́тца замаўля́ць стрє́лбу. Усхапи́ўса ẻн чуць свѣт, узя́ў сваю́ стрэ́лбу й пабѣ́ґ к старо́му стралцу́. Той мǒўчки адзѣ́ўса й пацеґну́лиса ены́ ў лѣс. Тǒльки схава́лиса ў су́вараты, аж и бежы́ць за́яц. Злажы́ўса малады́ страле́ц, вы́стралиў, а за́яц хаць-бы што: сѣў сабѣ́ пе́рад стралца́ми да тǒлько ву́шы ўхмыли́ў. — Страля́й, дзя́цько́, — ка́жэ малады́ страле́ц, — ма́быць я даў пу́дла. — А той тǒлько смеѣ́тца сабѣ́ ў бо́раду. Ось малады́ страле́ц стаў набива́ць стрэ́лбу, ба́чыць, атку́ль ни вазми́са бежы́ць лǒсь и екура́т кале́ за́йца. Злажы́ўса стары́ страле́ц да як стрэльну́ў, дак лǒсь на мѣ́сце й капыты́ задра́ў, а ґлушэ́ц про́сто з хво́и пакаци́ўса стралцǒм пад но́ґи. Глядзя́ць ены́, ажно́ за́йца лǒсь прыби́ў роґа́м, як па́даў далǒў. — От як трэ́э страля́ць, — ка́жэ стары́ страле́ц. Дзи́витца малады́ страле́ц, аж на еґо́ страх напа́ў. Вы́пусцили, ґэ́то ены́ ло́сю ки́шки, забра́ли ґлусца́ й за́йца да й пашли́ да ґаспо́ды. Иду́ць да йду́ць, а стары́ страле́ц и ка́жэ: „от кали́ хо́чэш, каб и табѣ́ так шанцава́ла стрэ́лба, дак зраби́, што я табѣ́ скажу́“. Клине́тца малады́ страле́ц, што ўсе́ зро́биць. — Ну дак слу́хай, — ка́жэ стары́ страле́ц — И пача́ў ему штось шапта́ць на́ўхо. Спужа́ўса малады́ страле́ц, пабелѣ́ў як палатно́ й дрыжы́ць, бы аси́на, але́ слу́хае, бо ве́льми хо́четца, каб стрэ́лба шанцава́ла. Не пье́, не ѣсь малады́ страле́ц, вы́сах, тǒльки еґо́ цѣнь аста́ўса. Было́ ґэто пе́рад Блаґавѣ́щанем. — Схадзи́ ты, Се́мко, да спо́ведзи, — ка́жэ жǒнка. Пашǒў малады́ страле́ц у спо́ведзь, а на за́ўтрэ збира́етца к прыча́сцю. Гледзи́ць жǒнка и дзи́витца, чаґо́ ґэ́то ё́н хо́дзиць, як непрытǒмны. Пашǒў Се́мко ў цэ́ркаў, узя́ў прыча́сця, але́ не пракаўтну́ў еґо́, да затрыма́ў за ґубо́ю. Вы́шаў ґэ́то ё́н хучє́й з цэ́ркви, забѣ́ґ да ґаспо́ды, ўхваци́ў сваю́ стрэ́лбу да й суну́ў у лѣс. Гудзе́, сто́ґне лѣс И здае́тца Се́мку, што ўве́сь свѣт пла́чэ. Мо-