Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мо́рэ ґарщо́чак, и аста́ўса до́ма. Ра́да жǒнка; напраґла́ ена́ яе́чни, даста́ла ґарє́лки, — часту́е ґаспадара́, як ґо́сця. Наѣ́ўса, напи́ўса чалавѣ́к и ле́ґ з жǒнкаю спаць. — Не́маль усю́ нǒч недала́ ба́ба засну́ць, — вѣ́дамо, малада́я да здаро́вая маладзи́ца. Тǒльки ўжэ́ пѣ́ўни заспева́ли, як е́н звеў во́чы, але́-ж за то́е, як засну́ў, дак як уби́ты. Спиць сабѣ́, храпе́ чалавѣ́к на ўсѣ́ заста́ўки, а жǒнка тым ча́сам ци́хенько ўста́ла да й развеза́ла ґарщо́чак. Тǒльки ена́ еґо́ откры́ла, а атту́ль и вы́скачыли ўселя́кие ґадзю́ки, я́щарки й жа́бы. Спало́халаса ба́ба, нараби́ла кры́ку. Прахапи́ўса чалавѣ́к да так бо́сы, ў бѣ́лǒй саро́чцэ, тǒльки наки́нуўшы на пле́чы чо́рную сви́ту, дава́й зби́раць ту́ю не́чысь. Збира́ў, збира́ў, — ничо́ґо не зро́биць. Але́ ось прыхо́дзиць Бǒґ и ка́жэ тым лю́дзям: „вы выпусцили ґадаў, вы́ й збира́йце их“. И аберну́ў Бǒґ тых людзе́й у буськǒў. Хо́дзяць з таѣ́ пары́ па бало́це бо́сые, з чырво́ными наґа́ми, у бѣ́лых саро́чках и чо́рных сви́тах буськи́ да й збира́юць уся́кую не́чысь. Ёны́ й стара́ютца жы́ць бли́жэ к сваи́м братǒм — лю́дзям, — зна́юць, што их, як братǒў, лю́дзи не бу́дуць биць. От атку́ль узели́са буслы́.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы



12. Стралцы.

Пасбира́лиса раз стралцы́ да й выхваля́ютца, чыя́ стрэ́лба лѣпш бъе. Вѣ́дамо, кǒжын страле́ц сваю стрэ́лбу хва́лиць. — Мая́ стрэ́лба, — адзи́н ка́жэ, — хаць и разсыпа́е, але́ не жы́виць: пападзе́ адна́ шыраци́на, и пту́шка па́дае без ду́ху. — А мая́ хаць и не на́дто до́брэ бъе, — ка́жэ друґи́, — дак ве́льми шанцу́е: абы́ вы́шаў у лѣс, дак от на цебе́ ўсе бежы́ць и леци́ць. — И пачали́ ены́ хвали́тца, што тако́е зраби́ли, каб стрэ́лба до́брэ би́ла й шанцава́ла. Быў тут адзи́н страле́ц да таки зда́тны, што нихто́ так до́брэ не ўмѣ́ў страля́ць як ё́н. Усѣ́ вѣ́дали, што ё́н чарадзѣ́йник, што ё́н замо́виў сваю́ стрэ́лбу. Ен