Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й по́жар шанцу́е, ґэ́то така́я мая́ до́ля. — И зажы́ў баґа́ты з таѣ́ пары́ ащэ́ лѣ́пш, як уперǒд, а бѣ́дны бѣ́дным так и аста́ўса.

Пересказалъ Данило Кулешъ.

Дер. Чудинъ.



11. Бусел[1].

Уперǒд не было́ ни гадзю́к, ни жаб, ния́каґо ґэ́таґо плюґа́ўства. От раз Бǒґ падазва́ў к сабѣ́ чалавѣ́ка й да́ў ему́ завя́заны ґарщо́чак. — На — ка́жэ, — занеси́ ґэ́ты ґарщо́чак и ўки́нь у мо́рэ; тǒльки, глядзи́, неразвя́звай. — Прышо́ў чалавѣ́к да ґаспо́ды й пача́ў збира́тца ў даро́гу: узлажы́ў чы́стую, бѣ́лую саро́чку, абу́ў но́вые ла́пци й прану́ў чо́рную сви́ту. — Куды́ ты збира́ешса? — Пыта́е жǒнка. — А ось, — ка́жэ, — пасыла́е Бǒґ занесци́ ґэ́ты ґарщо́чак и ўки́нуць у мо́рэ. — А што ў ё́м тако́е? — Не вѣ́даю. — Дава́й паґля́дзим. — Бǒґ велѣ́ў не развя́зваць, — ка́жэ чалавѣ́к. Хо́четца, ба́бе паґлядзѣ́ць, што там тако́е ў ґаршку́. Вѣ́дамо, ба́ба ве́льми цика́ва. Аж з шку́ры пражэ́тца ба́ба, хо́чэ паґлядзѣ́ць у ґарщо́чак, але́ чалавѣ́к упё́рса й непазваля́е. Ужэ́ суси́м сабра́ўса ё́н у даро́ґу. Ба́чыць ба́ба, што ничо́ґо не зро́биць. Ужэ́ не так е́й хо́четца вѣ́даць, што ў ґарщэ́чку, як паста́виць на сваё́м на перакǒр ґаспадару́. — Ну й куды́ ты пǒйдзеш пе́рад ве́чарам? Лѣпш пераначу́й до́ма, — ка́жэ ена́ ґаспадару́. — Што там нǒч, я не баю́са, — ка́жэ чалавѣ́к. — У нǒчы ещэ́ лѣпш ици́: не так ґо́рачо. — Ба́ба ў сле́зы, дава́й галаси́ць да ўпика́ць ґаспадара́, што ё́н еѣ́ не лю́биць, кали́ нехо́чэ пераначава́ць з е́ю апǒшнюю нǒчку. — Кали́-ж нибу́ць да ўсе́-ж бу́дзе апǒшняя нǒч — ка́жэ чалавѣ́к. — Куды́ тут! И слу́хаць не хо́чэ ўпа́рткя ба́ба: ґало́сиць, аж разлива́етца. Паду́маў сабѣ́ чалавѣ́к, што ўсе́ рǒўно, кали́ ни занесци́ ў

  1. Варіантъ этой сказки записанъ мною въ д. Чудинѣ, Слуцкаго уѣзда и переданъ для напечатанія въ «Извѣстіяхъ» И. А. Н. въ ст. «Грамматическій очеркъ живого бѣлорусскаго нарѣчія».