Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пǒўну пѣч. На той час прыхо́дзяць у то́е село́ Илья́ з Петро́м и заначава́ли ў таґо́ мужыка́. Забы́ўса Илья́, не пазна́ў таґо́ мужыка́. От сѣ́лия ены́ вечэ́раць. — От-же дзя́куваць Бо́ґу — кажэ́ мужы́к — зарадзи́ла цепе́р ґрэ́чка, — про́буйце, ґо́сцики, свѣ́жых перапѣ́ч. — А Илья́ таки́ до́брэ праґалада́ўса. От е́н як хваци́ў перапѣ́ч, так и падави́ўса. Туды́ сюды́ е́н, и вадо́ю запива́ць, и кулако́м биць у ґру́дзи й у спи́ну — от хаць-бы што. Даґада́ўса ẻн, што ґэ́то пракля́тые им перапѣ́чки: и дава́й е́н перапраша́ць мужыка́ й Петра́, дак наси́лу ачу́хаўса. От з таѣ́ пары́ ґо́дзи Илья́ меша́ць лю́дзям сѣ́но каси́ць. Але́ ўсе́ было́-б до́брэ, каб Петро́ не быў таки́ стары́ да ґлухи́. Бǒґ ка́жэ: „пасыла́й таґды́ дождж, як лю́дзи про́сяць, а е́н недачу́е да й пасыла́е дождж, як лю́дзи ко́сяць.

Пересказалъ И. Аземша.

С Лучицы



8. Стары ба́цько.

Ка́жуць: што кра́й, та абыча́й, што село́, та но́раў, а што ґалава́, та ро́зум. У ваднǒм мѣ́йсцы быў абыча́й — дабива́ць стары́х людзе́й, каб ены́ дарэ́мно не ѣ́ли хлѣ́ба, кали́ не маґу́ць раби́ць. Ча́сам и са́ми стары́е лю́дзи праси́лиса, каб их даби́ли, бо, вѣ́дамо, им ця́жко было́ лу́паць ачы́ма, чака́ць, паку́ль им даду́ць ѣ́сци, або́ пи́ць. От жыў адзи́н чалавѣ́к; у еґо́ было́ мнǒґо дзе́цей да ўсѣ́ ўда́лые, до́брые. Саўси́м састарє́ўса ба́цько, а ены́ еґо́ слу́хаюць, шану́юць. Але́ от дава́й сусѣ́дзи прыстава́ць, каб ены́ даби́ли свайґо́ ба́цька-дармаѣ́да, бо е́н ужэ́ ве́льми стары́ й никчо́му не ґо́ж. Шко́да дзѣ́цям старэ́нькаго ба́цька. Й схава́ли ены́ еґо́ ў по́ґраб да й но́сяць ему́ туды́ цишко́м ѣ́сци й пиць. До́ўґо жыў старэ́ньки ў по́ґрабе. Лежы́ць сабѣ́ на салǒмцэ да Бо́ґу мо́литца, а як сусѣ́дзи разы́дутца на рабо́ту, от ё́н вы́сунетца, з по́ґраба, паґлядзи́ць на я́снае со́нейко, паґрє́етца й зноў зхава́етца ў по́ґраб. Малы́е ўну́кий й пра́ўнуки прынесу́ць ему́ туды́ суни́ц, або́ друґи́х я́ґад, а ё́н ѣсь и ка́жэ