Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

им ка́ски. А то забеґу́ць к ему́ маладзи́цы, або́ дзеўча́та, паю́ць ему́ ў по́ґрабе пѣ́сни, чэ́шуць ґо́лаў. А сыны́, ўжэ́ барада́тые, ча́сто прыхо́дзяць к старэ́нькаму ба́цьку пажу́пиць пра хаджа́йство да папытаць староґо: кали́ й ґдзѣ́ што сѣ́яць, як лѣпш абрабля́ць по́ле, як даґляда́ць ґаўя́дко. Старэ́ньки ўсе́ им ска́жэ, ўсему́ на́ўчыць. Жыве́ сабѣ́ стары́ ба́цько, а дзѣ́ци да й уну́ки ра́ды. Але́ ось наста́ў там вели́ки ґо́лад. Прапа́ў не́маль уве́сь ста́так. Пу́хнуць лю́дзи ат ґо́ладу, жывата́ми кача́ютца, — нема́ за што рук залажы́ць. Панесли́ дзѣ́ци старэ́нькаму ба́цьку апǒшни хлѣб, а е́н да й ка́жэ им, каб ены́ садра́ли з харǒм стрє́хи да й вы́малацили ту́ю сало́му. Паслу́хали дзѣ́ци старэ́нькаґо ба́цька, садра́ли стрє́хи да й дава́й малаци́ць стару́ю сало́му. Глядзя́ць, аж на таку́ так мнǒґо зерня́т, што хва́циць хлѣ́ба да но́ваґо ураджа́ю. Пыта́юць сусѣ́дзи, атку́ль у их хлѣб, а ты́е й разказа́ли им, што ґэ́то их наўчы́ў стары́ ба́цько, като́раґо ены́ хава́юць у по́ґрабе. Пашли́ ґэ́то ўсѣ́ сусѣ́дзи, стары́е й малы́е ў по́ґраб к старэ́нькаму да й вы́несли еґо́ атту́ль на рука́х. До́ўґо ещэ́ по́сле таґо́ жыў старэ́ньки ба́цько. От з таѣ́ пары́ ґо́дзи дабива́ць стары́х людзе́й, а пачали́ им служы́ць, даґляда́ць их да шанава́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



9. Кузьма.

На свѣце усего́ нажыве́ш и
Кузьму ба́цькам назаве́ш.
Прыказка.

Ещэ́ саўси́м дзецюко́м жани́ўса Кузьма́, а жǒнку ўзя́ў маладу́ю, здаро́вую да ве́льми ўпра́ўную. Про́сто жы́дки нема́ Кузьмѣ́: жǒнка сло́ва не дась кы́ґаварыць. Штоб ё́н ни зраби́ў — ўсе́ не так. З ким-бы ё́н ни загавары́ў — жǒнка ўсю́ды свǒй язы́к ваткне́, насы́пле, як бо́бу. Урадзи́ўса хлапчу́к. Не мǒжна й сказа́ць, чаґо́ не нацерпѣ́ўса Кузьма́ ат жǒнки! Падрǒс тро́хи хло́пец, а жǒнка й не падпуска́е к ему́