Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

еґо па заты́лку. Ґо-ґо-ґо! У паты́лицу, у паты́лицу лупи́ еґо́ ґа́да! Трах, трах! Так-так-так! Ґо-ґо-ґо! Про́сяць лю́дзи на прами́лы Бǒґ, каб уняли́са ґрымо́ты, а Илья́ не слу́хае. Хо́дзиць Петро́ да плюе́тца беззу́бым ро́там ат зло́сци, Нацѣ́шытца Илья́, пачысци́ць сваю́ каля́ску й паѣ́дзе к со́нейку ў ґо́сци. Тут Петро́ падмеце́ не́бо да дава́й сушы́ць зе́млю. От ужэ́ падхо́дзиць пара́ сѣ́яць жы́то, а земля́ суха́я, як пры́сак — зно́ў беда́! Беда́ ўжэ́, што нема́ дажджу́. А Илья́ сваво́лиць сабѣ́ з со́нейкам, а пра зе́млю й забы́ўса. Не ма́юць о́ка адзи́н на друґо́ґо Илья́ й Петро́, сердзи́тые, бая́тца, каб и не сустрє́тца. Але́ от раз узду́мали ены́ пахадзи́ць па земли́, папыта́ць людзе́й, каґо́ ены́ бǒльш лю́бяць, Петра́, ци Илью́. Як сышли́ ены́ на зе́млю, дак па нема́лым ча́се й сустрє́лиса. Иду́ць ены́ ра́зам и спо́раць: Петро́ ка́жэ, што еґо́ бǒльш лю́бяць лю́дзи, а Илья́ ка́жэ, што еґо́. Як дакана́тца, чыя́ пра́ўда? Ба́чаць ены́, аж чалавѣ́к сѣ́е ґрэ́чку. — От — ка́жэ Петро́ — дава́й, папыта́ем, каґо́ мужыки́ бǒльш лю́бяць. — Папыта́ймасо — маўля́ў Илья́. — Памаґа́й Бǒґ — ка́жэ Петро́.— Дзя́куваць. — Скажы́ до́бры чалавѣ́чэ, каґо́ вы бǒльш лю́бице, Петра́, ци Илью́? — Мужы́к зня́ў з пле́ч сево́к, паста́виў еґо́ на зе́млю, пачасаў паты́лицу да й ка́жэ, — а баґи́ еґо́ зна́юць, каґо́ мы бǒльш лю́бим: мо Илью́, мо Па́ўла-Петра́? — Ты не ґарадзи́ пло́та — ка́жэ Петро́, — а кажы́ про́сто. — И Илья́ й Па́вел-Петро́ — до́брые святки́; мы их и лю́бим. — А каґо́ бǒльш? — Ба́чыць мужы́к, што тут не вы́круцишса и ка́а: „пе́ўнеж Па́ўла-Петра́“. Аж затрǒсса Илья́ ат зло́сци. Пашли́ ены́ да́лей, а Илья́ й ка́жэ: „Ото-ж зпеку́ я за ґэ́то ему́ ни́ву — ничо́ґо не заро́дзиць“, а Петро́ ка́жэ: „а я намачу́ й зараджу́“. — Кали́ так, дак я зраблю́ ось як: хто пе́ршы ўку́сиць з ґэ́таѣ ни́вы перапѣ́ч, та пада́витца. — Ухмыли́ўса Петро́ и пашли́ ены́ далей. Было́ ве́льми до́брае то́е лѣ́то: аб дзень паґо́да, цепло́, а ў нǒчы ци це́плая раса́, ци ци́хеньки це́пленьки до́жджик. Расце́ ўсе́, як на дро́жджах; здае́тца, пасадзи́ на по́ле дзи́ця, та й то́е вы́расце. Зрадзи́ла ґрэ́чка па по́яс, аж палеґла́. Наби́ў мужы́к паўґумна́. От намалаци́ў ẻн ґрэ́чки, намало́ў, и напекла́ ба́ба свѣ́жых перапѣ́ч