Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ухваци́ў Кава́ль Баґаты́р сваю́ сакѣ́ру й дава́й паласка́ць: што махне́, дак дзе́сяць дубǒў и палеци́ць, бы чараци́ны. Прачы́сциў ё́н сабѣ́ даро́ґу да й пашǒў да́лей. Идзе́ ё́н да йдзе́, аж и выбеґа́юць зза кустǒў двана́нцаць разбǒйникаў — да ўсѣ́ ра́зам и навали́лиса на Каваля́ Баґатыра́. Хваци́ў ґэ́то ё́н са́маґо ста́ршаґо разбǒйника за но́ґи да як махну́ў круґо́м себе́, дак зу си́х разбǒйникаў и дух вы́перло. Пашǒў ё́н да́лей. Падхо́дзиць к рацє́. Рака́ ґлыбо́кая й широ́кая — нема́ як перайци́, а тут ещэ́ кале́ бе́раґа высо́кая ґара́ стаи́ць, а на тǒй ґары́ — тры дубы́ таўщэ́разные як пѣч. Узышǒў Кава́ль Баґаты́р на тўю ґо́ру, ба́чыць, ажно́ на тых дубǒх пуґа́ч звиў сабѣ́ гнездо́ й напладзи́ў дзеце́й. Палѣ́з Кава́ль Баґаты́р на дуб, далѣ́з да ґнезда́, ба́чыць, ажно́ там люцки́е дзиця́чые ко́сци валя́ютца Пуґа́ч ухва́циць дзиця́, занесе́ еґо́ ў гнездо́, а там пуґачаня́та й дава́й клева́ць то̀е дзиця́. Абазли́ўса Кава́ль Баґаты́р, паскру́чваў пуґачаня́там ґо́лавы да й чака́е, паку́ль прылеци́ць сам пуґа́ч. Ось зашумѣ́ў вѣ́цер, засвиста́ў и леци́ць пуґа́ч, а ў ла́пах трыма́е дзиця́. Падлецѣ́ў ё́н к гнезду́ да як уба́чыў Каваля́, дак и ки́нуўса, на еґо́, а дзиця́ й вы́пусциў з лап. Ухваци́ў ґэ́то Кава́ль Баґаты́р адно́ю руко́ю дзиця́, а друґо́ю пуґача́ за ґо́рло й дава́й еґо́ душы́ць. Не душы́, — ка́жэ пуґа́ч, — я табѣ́ памаґу́ ў вели́куй прыґо́дзе. — Зми́луваўса Кава́ль и ка́жэ: „ну, до́брэ, я пущу́ цебе́, тǒлько ты атнеси́ ґэ́тае дзяця́ на то̀е мѣ́сцо, ґдзѣ́ ўзя́ў“. Панё́с пуґа́ч дзиця́, а Кава́ль Баґаты́р злѣ́з з ду́ба, сыйшǒў з ґары́ да як упе́рса ў еѣ́ плечо́м, дак тǒлько земля́ застаґна́ла, й ґара́ з дуба́ми пасу́нуласа да й шабулды́х у во́ду. Суси́м засы́паласа рака́. Нема́ як бѣ́ґци вадзѣ́ й пашла́ ена́ на бераґи́, затапи́ла алё́с и по́ле. Тут недале́ко ў не́тры й тхла́ни седзѣ́ў змѣ́й. Падышла́ вада́, нема́ ему́ куды́ дзѣ́тца, й вы́шаў ё́н у по́ле, да як раз и наткну́ўса на Каваля́ Баґатыра́. Би́лиса ены́, би́лиса, але́ ба́чыць змѣ́й, што Кава́ль Баґаты́р ду́жшы й пусци́ўса ё́н уцека́ць. Дабѣ́ґ да свайґо́ лǒґва, зачыни́ўса й каладзьё́м заки́даўса. Пашǒў Кава́ль Баґаты́р еґо́ шука́ць. Лѣс ґусты́, што ни прайци́, а тут ещэ́ й нǒч нахапи́ласа.