Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ле́ґ Кава́ль Баґаты́р пад ду́бам, лежы́ць и чу́е, ажно́ начына́ютца ґрымо́ты. Зашумѣ́ў лѣс, загу́ў, жу́пиць рǒзными галаса́ми. Але ось бли́снула мала́нка й заґрымѣ́ло да так, што аж земля́ задрыжа́ла. Налецѣ́ў вѣ́цер. Раве́ лѣс, сто́ґне. Дубы́ траща́ць, хво́и сто́ґнуць, а ели́ны схиля́ютца чуць не да земли́. А мала́нка бли́сне, бли́сне чуць не це́раз усе́ не́бо, асвѣ́циць це́мны лѣс, й зно́ў це́мно, як пад землѐю. Але́ ось и пача́ў перу́н палыска́ць: трє́сне ў хво́ю, дак и распало́суе ат са́маґо ве́рху аж да карє́ня, трє́сне ў ду́ба — раско́ле ду́ба, як цє́ўку. — Ну, — ду́мае Кава́ль Баґаты́р — у ґэ́тую нǒчку не аднаму́ чо́рту дастане́тца на абара́нки. Ли́нуў до́ждж. Падня́ўса Кава́ль Баґаты́р з пад ду́ба, вы́браў ґусту́ю ели́ну й лё́ґ пад е́ю, каб дождж не дастава́ў; лежы́ць и любу́етца, як перу́н чарце́й палю́е (страля́е). Палежа́ў Кава́ль Баґаты́р пад ели́наю да й засну́ў, ак мало́е дзиця́. До̀брэ ему́ спаць, як спева̀юць бу́ры й ґрымо́ты. Тым ча́сам як пача́ў перу́н пали́ць у лǒґво змѣ́я — заґарѣ́ласо лǒґво; наси́лу змѣ́й вы́скачыў. Леци́ць ё́н да леци́ць над лѣ́сам, а за им таки́ ви́хар паднима́етца, што усѣ́ дзеравя́ки з карє́нем выдзира́е з земли́. Падлецѣ́ў змѣ́й к таму́ мѣ́йсцу, дзѣ́ лежа́ў Кава́ль Баґаты́р, да й счу́ў еґо́ но́сам, бы саба́ка. Дава́й ґэ́то змѣ́й падкра́дватца к Кавалю́ Баґатыру́. каб на еґо́ со̀ннаго напа́сци. Падкра́ўса змѣ́й ужэ́ саўси́м бли́зко, а Кава́ль Баґаты́р спиць, беды́ не чу́е. Рад змѣй; от, ду́мае, кали́ капе́ц во́раґу. От ё́н ужэ́ расчапи́ў ла́пы, разя́виў ґо́рло, каб схваци́ць Каваля́ Баґатыра́; але́ ось атку́ль ни вазми́са пуґа́ч; падлецѣ́ў ён к Кавалю́ Баґатыру́ да як зало́пае кры́лами над са́мым ву́хам, — той и праха́пиўса, аткры́ў во́чы да й абудзи́ўса. Зирне́ Кава́ль Баґаты́р, ажно́ ў цемнацѣ́ во́чы змѣ́я ґара́ць, як вуго̀лье; ўхваци́ў ґэ́то ё́н сваю́ сакѣ́ру да як махну́ў, дак атра́зу сатну́ў сѣм дубо́ў и ґо́лаў змѣ́ю. Верну́ўса тагды́ ё́н да ґаспо́ды й дава́й ци́хо жыць да пажыва́ць да дабра́ нажыва́ць да старэ́нькихъ ба̀цька з ма̀ткаю даґледа̀ць да шанава̀ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.