Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ласа па не́бу: ко́цитца ўсе ближѣ́й да бляжѣ́й и ўсе́ расце́. От ена́ ўжэ́ над са́мым село́м ґары́ць, бы капа́ сѣ́на. Спужа́лиса лю́дзи, а зǒрка, трє́снула над са́мым село́м на куски́, тǒльки и́скры пасы́палиса на зе́млю, й пату́хла. От адна́ и́скра ўпа́ла кавали́се к са́мым наґа́м, от бы ґара́чы чырво́ны камѣ́ньчык. Лежы́ць кале́ пры́збы камѣ́ньчык, я́сны як зǒрка. Спужа́лиса кава́ль з кавали́хаю, а по́тым, як тро́хи ачу́халиса, дак и ка́жуць у вадзи́н ґо́лас: „мǒо ґэ́то Бǒґ нам даў дзиця́“. Узела́ кавали́ха той ка́мень, палажы́ла еґо́ ў пеле́нки й панесла́ ў ха́ту. Тǒльки ўзду́ла ена́ аґо́нь да запали́ла лучы́ну, ба́чыць, ажно́ пра́ўда: ў пелё́нках лежы́ць не ка́мень, а таки́ ґо́жы хлапчу́к, што не мǒжна й сказа́ць. Не нара́дуютца кава́ль з кавали́хаю, — так и не лажы́лиса ены́ ўсю́ нǒч. Расце́ хло́пец як рыжо́к. На трэ́йци дзень ужэ́ стаў бѣ́гаць кавальчу́к и йгра́ць з дзецьми́ на заґуме́чы; тǒльки дзѣ́ци еґо́ бая́лиса, бо ё́н каґо́ хва́циць, альбо́ пихне́, та той и палеци́ць церэ́з ґалаў. Це́раз недзѣ́лю пашǒў ё́н ужэ́ ў ку́зню памаґа́ць ба́цьку й вучы́тца кава́ць. Дзи́витца кава́ль, што еґо́ сын таки́ паня́тливы. А ё́н це́раз недзѣ́лю-дзвѣ́ так навучы́ўса ўсе́ кава́ць, што мудрє́й ба́цька. А си́ла ў еґо́ така́я, што як да́сь мо́латам, дак аж кава́дло ў зе́млю хава́етца. И празва́ли лю́дзи кавалё́ваго сы́на Баґатыро́м. Вы́рас кава́ль Баґаты́р, набра́ўса си́лы й захацѣ́ласо ему́ свѣ́ту паба̀чыць и себе́ паказа́ць. От и ста́ў ё́н збира́тца ў даро́ґу. Як ни ўпраша̀ли еґо́ ба́цько з ма́ткаю, каб ё́н не пакида́ў их, не паслу́хаў. Ка́жэ: „я цепе́р пайду́ паґляджу́ свѣ́ту й ско́ро верну́са памаґа́ць вам на ста́расци“. И пашо̀ў Кава́ль Баґаты́р у чужы́е зе́мли, к чужы́м лю́дзям учы́тца, як ґдзѣ лю́дзи жыву́ць. Ци до̀ўго, ци ко́ратко ё́н хадзи́ў, тǒлько ось верну́ўса да ґаспо́ды. Жа́лятца ему́ ба́цько з ма́ткаю, што як еґо́ не было́, праяви́ўса стра́шны змѣ́й и мнǒґо людзе́й паѣ́ў, альбо́ заґрǒб к сабѣ́ ў цё́мны лѣс. Абазли́ўса Кава́ль Баґаты́р на змѣ́я, вы́каваў сабѣ́ сакѣ́ру ў дзе́сяць пудǒў й пашǒў шука́ць таґо́ змѣ́я. Идзе́ ё́н да йдзе́ цё́мным лѣ́сам и вайшǒў у таку́ю ґущэ́чу, што й свѣ́ту Бо́жаґо не бачно̀: нѣ́льга йци́ да́лей.