Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мене́ Бǒґ пасла́ў к табѣ́, каб я перасцерǒґ цебе́. Хадзѣ́м, я табѣ́ усѐ пакажў“. Падня́ўса Се́мко й падышо́ў к сы́ну. Узя́ў Янко ба́цька за руку й палецѣ́ли ены́ як ви́хар. Леця́ць ены́, аж вѣ́цер калѐ ўшу́ сви́щэ. До́ўґо ены́ лецѣ́ли, ци ко́ратко, тǒльки апыни́лиса на ґары́. Ту́пнуў Янко наґо́ю аб ка́мень, й атчыни́ўса склеп. Палецѣ́ли ены́ ў склеп, як у кало́дзесь; далецѣ́ли да дна. Сту́кнуў Янко кулако́м у сцѣ́ну, и атчыни́лиса дзвѐры. Вайшли́ ены́ туды́. Ба́чыць Сѐмко, ажно́ ґэ́то — вели́кая ха́та, пасерǒд стаи́ць як бы стǒл, зро́блены з чалавѣ́чых касцѐй, а пры сцѣ́нах — ла́вы. Хацѣ́ў Сѐмко праси́ць сы́на, каб ё́н вы́веў еґо́ з ґэ́стаґо кало́дзеся, алѐ ба́чыць, што Янко не вѣ́дамо куды́ дзѣ́ўса. Спужа́ўса Сѐмко й схава́ўса пад ла́ўку. Седзи́ць е́н у са́мум куцѣ́ й не ды́шэ ат стра́ху: душа́ ў пъя́тки схава́ласа, чуць з цѣ́ла не вы́скачыць. Седзи́ць ё́н. Алѐ ось раступи́ласа земля́, й вы́шли дзвѣ яки́есь нѐчысци ў паста́ци чалавѣ́ка, тǒльки вѐльми касма́тые й з раґа́ми; паскла́двал и ены́ ў ку́чу чалавѣ́чые чарапы́, павѣ́трыли наса̀ми бы саба́ки, ци нема́ чаґо́ непатрэ́бнаґо й леґли́ калѐ ку́чы. Па нема́лум ча́се трє́снула сцена́ й нараби́ла тако́ґо гу́ку, што ў Сѐмки дух спѐрло й у вачу́ пацемнѣ́ло. Ачу́хаўса ё́н тро́хи, ба́чыць, ажно́ з дзи́рки выла́зиць така́я стра́шная нѐчысь, што не мǒжна й сказа́ць. А чэ́рци уселя́каґо кали́бру веду́ць ґэ́тую не́чысь пад ру́ки, шапку́юць, услуґо́ўваюць, от нераўну́ючы бы архирэ́я. Даґада́ўса Се́мко, што ґэ́то ма́быць са́мы ста́ршы чорт — Ницы́пар. Хацѣ́ў перахрысци́тца, дак пад ла́ваю так цѣ́сно, што нѣ́льга руки́ пашавели́ць. Ось Ницы́пар узабра́ўса на ку́чу з чалавѣ́чыхъ касце́й да й усѣ́ўса, бы пан на крє́сле. Седзи́ць, а чэ́рци стая́ць па бакǒх да зу́бы ска́ляць. Трє́снула й ещэ́ адна́ сцена́, й пачали́ выла́зиць атту́ль, — наперǒд смерць з касо́ю (от якура́д, як малю́юць), а за е́ю ўселя́кие хваро́бы. Налѣ́зло ґэ́таѣ по́шкудзи по́ўна ха́та. — Ну, — ка́а Ницы́пар, — ты, смерць, садзи́са кале́ мене́, а вы, маѣ́ пахо́лки, кажє́це, што вы зраби́ли, ци мнǒґо людзё́ў пераба́вили з таґо́ свѣ́ту. — Разсѣ́ласа смерць кале́ Няцы́пара на ку́чы касце́й так, што ўсѣ́ й рэ́бра забраща́ли.