Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, — ка́а Ницы́пар, — падхадзѣ́це да кажє́це, што вы зраби́ли. — И пацяґну́лиса хваро́бы ближє́й к ку́чы. Перш падышла́ хǒндзя, ци як жэ ка́жуць тра́сца, — зеле́ная, худа́я, от бы та́я жыдǒўка, што ану́чы збира́е. Дрыжы́ць, бы аси́на й ка́жэ то́неньким, пискля́вым ґаласко́м: ке́пськая наста́ла цепе́р пара́; зелье́ў мнǒго: трасу́-трасу́, ґнету́-ґнету́, ничо́ґо не пара́джу. Цепе́р лю́дзи ка́жуць, што пуры́мы не свя́то, а тра́сца не хваро́ба. — Глядзи́ ў мене́! — закрычаў Ницы́пар, — я дам табѣ́ тако́ґо ды́хту, што з цебе́ й духи́ вы́прэ. Пашла́ вон! — Зни́кла тра́сца. Падхо́дзиць хваро́ба сухо́ты — Я, — ка́а, — мнǒґо атпраўля́ю людзе́й на ґэ́ты свѣт, мнǒґо падґатава́ла. Дзя́куваць пъя́нству. — пры ґэ́тых слава́х ена́ паклани́ласа якǒйсьци бо́чцэ. а з таѣ́ то́лько тырчы́ць аблѣ́злая ґалава́ с си́ним но́сам, — дзя́куваць, ено́ мнѣ баґа́цько памаґа́е. — До́брэ, до́брэ, — ка́жэ Ницы́пар, — зраблю́ цебе́ ста́растаю. — Да́лей пашли́: вǒспа, раза́чка, халѣ́ра, ґара́чка, адзе́р и мнǒґо друґи́х хварǒб. Усѣ́ ены́ ка́жуць, што ве́льми памаґа́ло пъя́нство. Слу́хаў-слу́хаў Ницы́пар, да й пыта̀е: „Яко̀е-тако́е там пъя́нство, што ўсѣ́ ему́ дзя́куюць? Што ж ено́ само зраби́ло?“ Падсу́нуласа бо́чка, ци бо то́е са́мае пъя́нство, да й ка́жэ: „ґо-ґо-ґо! што я зраби́ло? Я то́е зраби́ло, што цепе́р, каб не я, таб усѣ́ хваро́бы ни ґо́днаґо-б чалавѣ́ка не ўмары́ли; смѐрци прышло́со-б ци зу́бы палажы́ць на пали́цу, ци суздро́м здо́хнуць“. — Пра́ўда, — ка́а смерць, — пъя́нство вѣ́рно мнѣ слу́жыць: ено́ ро̀биць бǒльш, чым усѣ́ хваро́бы ра́зам. А кǒлько ено́ ащэ́ прыґатаўля́е. Што па ґато̀ваму хадзи́ць! По́сле пъя́нства вазьме́ й тра́сца, й пухли́на, й раза́чка, й уселя́кая хваро́ба. Нѣ. а от ты папро́буй к здаро́ваму прыступи́тца! кали ты су́нешса к ему́ ў живǒт, а ё́н цебе́ дава́й вары́ць; кру́цишса, кру́цишса да й вон скарє́й бежы́ш, бо е́н и ка́мень зва́рыць. — Хвалю́, пъя́нство! — закрыча́ў Ницы́пар, — раблю́ цебе́ са́мым ста́ршым, хваро́баю над хваро́бами. Цепе́р усѣ́ цебе́ бу́дуць слу́хаць. Хадзи́ каха̀нае пъя́нство ка мнѣ́, садзи́са кале́ менѐ. Запища́ли, захры́пали ўсѣ́ хваро́бы, ста́ли виншава̀ць пъя́нство да таки́ паднели́ ґо́ман, што дǒл разступи́ўса, й усѣ́ ены́ па-