Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. Хвароба над хваробами[1].

Жыў сабѣ́ адзи́н чалавѣ́к. Быў е́н не то што б бага́ты, а так сабѣ́ до́бры ґаспада́р; гарава́ў, не ленава́ўса, дак и маў кусо́к хлѣ́ба й грǒш пра патрэ́бу. Тǒльки даў Бǒг ему́ неща́сце: быў у еґо́ адзи́н сыно́к, ґэ́так хлапчу́к гадǒў двана́нцаць. Го́жы быў, цихи хлапчу́к. Ра́дуваўса Се́мко, так называўса той ґаспада́р, што скоро ему́ бу́дзе падмо́ґа. Дак нѣ ж, — захварє́й Янко. Што ни раби́ли Се́мко з жǒнкаю, яки́х тǒлько варажбитǒў не зва́ли, яки́х зелье́ў не дава́ли, — ничо́ґо не памаґло́. Пра́ўду ка́жуць: кали́ Бǒг не дась, та лю́дзи не памо́гуць. Пакача́ўса Янко з недзѣ́льку да й паме́р. Гǒрко заплака́ў. Се́мко й стаґо́ ча́су пача́ў пиць. А Матру́на — жǒнка Се́мка — з жа́лю аж би́ласа аб сцѣ́ну ґалаво́ю. Каб до́брые лю́дзи не прытрыма́ли, та б ена́ й ґо́лаў размажджы́ла. Ена́ хаць была ещэ́ й малада́я, але́ не даў Бǒґ е́й бǒльш дзеце́й. Не мажэ́ Матру́на на́ват пла́каць, сле́з нема́, вочы́ вы́сахли. Пǒйдзе ена́ на мо́ґлицы й седзи́ць там цє́лы дзене́к да ґало́сиць. А Се́мко ўсе́ часцѣ́й да часцѣ́й пасѣ́джвае ў карчмѣ́. Вѣ́дамо, без ґаспадара́ й ґаспады́ни ста́ло хаджа́йство ни́щытца. Паґлядзи́ць Се́мко на хаджа́йство, во́зьме еґо́ жаль й ащэ́ ґарє́й запье́. От раз ужэ́ мǒо ў са́мую глу́пась вы́шаў Се́мко з карчмы́. Быў е́н падвы́пиўшы; падышо́ў кале́ даро́ґи к кры́жу, спатыкну́ўса да й су́нуўса ў кана́ву. У кана́ве вады́ не было́, тǒлько тро́хи ґрази́. Нǒчка це́плая. — Атдыхну́, — ду́мае Се́мко, й палажи́ў го́лаў на траву́. А трава́ мя́ґкая, як паду́шка. Лежы́ць Се́мко даґары́ й ґлядзи́ць, кǒлько зǒрак на не́бе. Ось адна́ зǒрка пакаци́ласа й пату́хла. — Мǒо ґэ́то ду́шачка майґо́ Янка, — ду́мае Се́мко. Тǒлько е́н ґэ́то паду́маў, ба́чыць, ажно́ Янко, от так як жывы́, стаи́ць кале́ кры́жа. Спужа́ўса Се́мко, а Янко падышǒў к ему́ ближє́й да й ка́жэ: „не бǒйса, бацько́, ґэ́то

  1. Сходный по содержанію разсказъ былъ помѣщенъ въ семидесятыхъ годахъ прошлаго столѣтія въ польскомъ журналѣ «Kmjotek»