Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

еґо́ ўсе́ лихо, хи́бо й за Матру́наю наґляда́ць. — Гэ ўсю́сеньку даро́ґу ду́маў Гры́шко, паку́ль прывалǒкса да ґаспо́ды. Зирну́ў Гры́шко пад павѣ́ць, адно́-ж кабы́ла ўжэ там стаи́ць. Распрǒґ е́н еѣ́, выпусциў на па́шу, а сам улѣ́з у ха́ту. Матру́на пыта́е, ґдзѣ́ е́н быў; чаму́ кабы́ла сама́ прибѣ́ґла да ґаспо́ды. Расказа́ў Гры́шко, як было́ дзѣ́ло, а сам усе́ пазира́е та на Матру́ну, та на пол, ця нескамѣ́чана. паду́шка.

Пашо́ў Гры́шко даґляда́ць па ґаспада́рцы, але́ ўсе з галавы́ не выхо́дзиць то́е, што каза́ў убо́ґи. Даў Бǒґ ве́чар. Падала́ Матру́на на стǒл вечэ́ру. Абмы́ў Гры́шко ру́ки, перахрысци́ўса, й сѣ́ли ены́ вечэ́раць. Павечэ́рали, а Гры́шко ўсе ду́мае аб свае́м. Распераза́ўса е́н, зня́ў калиту́ й ле́ґ на пǒл спачыва́ць. Памы́ла Матру́на ґаршки́, распусци́ла, ко́сы, ски́нула андара́к и леґла́ кале́ Гры́шка на палу́, саґну́ўшыса ў сучо́к. Палежа́ў тро́хи Гры́шко да й заки́нуў на Матру́ну но́ґу. Матру́на зао́йкала, што жывǒт бали́ць и пашла́ на двǒр. Ждаў, ждаў Гры́шко, — нема́ Матру́ны. Ну, ду́мае, пра́ўда, — не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма. — Ось чу́е — йдзе Матру́на. От е́н прыки́нуўса, што спиць. Палежа́ла Матру́на, тро́хи пао́йкала й зно́ў пашла́ на двǒр. Тǒлько ена́ вы́шла, усхапи́ўса Гры́шко з пала́, зирну́ў у вакно́, ажно́ Матру́на пашла́ не ў су́тачки, а на прыґуме́чэ.

Вы́шаў ё́н ци́хенько з хаты й дава́й кра́сциса на прыґуме́чэ. Чу́е, ажно́ там Матру́на смеѣ́тца й з кимсь цалу́етца. Падышо́ў е́н ближє́й да й ка́жэ: „Не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы дома“. И дава́й лупцава́ць та Матру́ну, та папа, бо ґэто ё́н зню́хаўса з Матру́наю ма́быць ужэ́ даўно́. Дак от яки́е жанки́.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.