Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасмея́лиса сусѣ́дзи й пашли́ ў карчму́ да й дава́й там раска́зваць пра Гры́шкаву кабы́лу, як е́н абѣ́ручки лупи́ў еѣ́ па́плискаю. Паслу́хаў ранда́р да й ка́жэ: «ну, а цаму́ ви не прывеза́ли ко́ней?“ — Мо́жэ хи́бо Гры́шкава кабы́ла ўцдечэ́, — смѣю́тца дзецюки́. — Ну, як пры́дзе така́я хви́ля, — ка́жэ ранда́р, — та й Гры́шкава кабы́ла мо́жэ уцекци́. Хи́бо ви не вѣ́даеце, што ка́жуць людзи? — Нѣ, не вѣ́даем. — Лю́дзи ка́жуць: не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцэ до́ма. Пасмея́лиса мужыки́, вы́пили па ча́рцы й тǒлько хацѣ́ли закуры́ць лю́льки — глядзя́ць, аж ко́ней нема́. Вы́скачыли ены́ на двǒр, ба́чаць, аж ко́ни папе́рли су си́х нǒґ. Ены́ бѣ́ґци, — куды́ там, — ко́ни й схава́лиса за ўзґǒрак. Верну́лиса ены́ к карчмѣ́ й пыта́юць у людзе́й, чаґо́ ґэ́то пабѣ́гли их ко́ни, а ты́е ка́жуць, што ѣ́хаў пан на огиру, от Гры́шкава кабы́лка як учу́ла о́гира, так заю́рыла й паѣ́ґла, а за е́ю папе́рлиса й усѣ́ ко́ни. Пабо́жкали мужыки́, вы́пили ещэ́ па ча́рцэ й пашли́ дамǒў пѣ́шки. Иду́ць сабѣ́ да раздаба́рваюць. — О то ж, хварє́ць еґо́ ма́тары, — ка́жэ Гры́шко, — ґэ́то ма́быць той парх у лиху́ю гадзи́ну сказа́ў. — Сказа́ў ё́н пра́ўду, — загавары́ў сусе́д. — Хто людзе́й не слу́хае, той и Бо́ґа не баи́тца. Не знарǒк жэ лю́дзи ґаво́раць — не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма. — Непра́ўда, — паду́маў Гры́шко, — мая́ жǒнка вѣ́рная. — Паду́маў, але́ ничо́го не сказа́ў, каб сусѣ́дзи ча́сам не смея́лиса. — Цьфу́! згинь мара́, прападзи́, — закрыча́ў (кры́кнуў) Гры́шко, зачапи́ўшыса ла́пцям за пастырча́к. — Чуць не ўпа́ў, — и пашо́ў мо́ўчки.

Иду́ць ены́ да йду́ць, сустрака́юць убо́гих и пыта́ютца, ця не ба́чыли ены́ ко́ней.

— Нѣ — ка́а — не ба́чыли, бо мы слепы́е, тǒльки чу́ли, штось тарахцѣ́ло. От мо́жэ павады́р ба́чыў. — Распыта́ли ены́ ў павадыра́ й пашли́ да́лей. Але́ ўбо́ґи ў даґǒн им да й ка́жэ: „не дзивѣ́це ни на ко́ґо, трэ ко́ней прывя́зваць, бо пра́ўду ка́жуць, што не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма“. Запа́ло ґэ́то Гры́шку ў ґо́лаў, идзе́ й усе́ ду́мае: ци ж ґэ́то пра́ўда? Ци ж и мае́й Матру́не нѣ́льга вѣ́рыць? Усѣ́ гаво́раць, як у бу́бен быюць; мǒо й пра́ўда… Трэ, на