Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нихто́ й не ўця́миць. Паскла́дваў баґаты́р ў той по́ґраб усѣ́ сваѣ́ ґро́шы да ўсе, што ў еґо́ было́ са́мае дараґо́е Хо́дзиць баґаты́р у той по́ґраб да любу́етца на свае́ дабро́. От ґэ раз пашо́ў ё́н у по́ґраб да не до́брэ зачыни́ў дзверы. Тым часам дзверы я́кась щакаўзну́лиса да й зачыни́лиса так, што баґа́ч немажэ́ з по́ґраба й вы́лезци. Седзи́ць баґа́ч у по́ґрабе да падыха́е ат ґо́ладу. Про́буваў крыча́ць, да нихто́ еґо́ не чу́е. Пазна́ў тут баґа́ч, яка́я цана́ ґрашǒм и ўселя́каму баґа́тству, кали нема́ людзе́й, кали́ тое́ баґа́цье нико́му не трэ: пазна́ў, што тако́е ґро́шы, яка́я ат их лю́дзям кары́сь, пазна́ў, да не мажэ́ ничо́ґо нико́му сказа́ць, бо нѣ́льґа вы́лезци з по́ґраба. От седзи́ць ен и не вѣ́дае, што пара́дзиць, аж ба́чыць, што ўсѣ еґо́ ґро́шы да ўсе дабро́ аберну́ласо ў чалавѣ́чы пǒт да ў кроў. Паднима́етца кроў з по́там у по́ґрабе ўсе бǒльш да бǒльш. От, от ужэ́ ена́ дахо́дзиць баґачу́ па са́мае ґо́рло, от, от ен захлебне́тца у чалавѣ́чуй крыви́. Тут баґаты́р сабра́ў, што е мо́цы да як кры́кне, дак чу́е, аж хтось абазва́ўса да й атчыня́е дзве́ры. Абра́дуваўса баґаты́р, так абра́дуваўса, як ещэ нико́ли, кали́ ўба́чыў, што ещэ́ мǒо тро́хи пажыве́ на свѣ́це, мǒо ещэ зирне́ на я́снае со́нейко. Тым часо́ве бѣ́дны чалавѣ́к дава́й разбира́ць памǒст, каб аслабани́ць баґатыра́. Гэ́то, ба́чыце, быў той са́мы бѣ́дны чалавѣ́к, што ему́ баґаты́р даў капшу́к асьмакǒў. Узя́ў ен таґды́ ат баґатыра́ ґро́шы да перш ду́маў, што з асьмака́ми бу́дзе лѣпш. Тым ча́сам ста́ло ґарє́й, як было: з ґрашы́ма ў дзень и ў нǒчы — за́ўжды стра́шно, каб хто не ўкраў, або́ не заби́ў. Не вѣ́дае бѣ́дны, куды́ дзева́ць ты́е асьмаки́; но́ситца з ими, бы кǒт з аселе́нцам. Не ѣсь, не пье, ўсе ду́мае, каб не зґубиць тые ґро́шы; ґодзи пѣць пѣ́сни, ґодзи́ ве́село жыць. Спя́траў за ты́е дни, але́ нарэ́шце даґада́ўса, што без ґро́шэй харо́шэй, да як даґада́ўса, дак схапи́ў той капшу́к з асьмака́ми да й папъё́р баґатыру́ наза́д. Прыне́с, аж таґо нема́. Дава́й бѣ́дны пыта́ць у людзе́й, ґдзѣ баґаты́р, а ты́е ка́жуць, што ма́быць чорт на хо́рму ухапи́ў, бо ен быў у ґаспо́дзе да ра́птам чорт вѣ́дае куды́ дзѣ́ўса. От стаи́ць бѣ́дны чалавѣ́к да чэ́шэ чупры́ну,