Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на свѣ́це ўжэ лѣ́пшаґо дабра́, аж от якура́т су́нетца насустрє́к чо́рны або́рваны ў ла́пиклу бѣ́дны чалавѣ́к, су́нетца да пае́ пѣсни, аж табѣ баґатыра́ сад разлеґа́етца.

— Чаму ты пае́ш? — пыта́е баґаты́р.

— А от паю́, бо здарǒў и весе́л.

— Чаґо-ж ты весе́л, кали ты таки́ бѣ́дны?

— А яко́ґо-ж мнѣ бǒльш ражна́ трэ? Сеґо́днячы наѣ́ўса карто́пель, а за́ўтрэ буду маць и хлѣб з са́лам, бо зараби́ў тро́хи асьмакǒў.

— Ци-ж ты таґо паеш, што здарǒў и наѣ́ўса?

— Нѣ, я паю́, што як ни ли́хо жиць на свѣ́це, але́ пажыву́, та мǒо будзе й лѣпш. — Прамо́виў то́е бѣ́дны чалавѣ́к да й паце́ґса сабѣ далей, спева́ючы яку́юсь пѣ́сню.

— Уся́ беда́ ат баґа́тства, — ду́мае баґаты́р, — от атдам ткале́ лю́дзям збǒльшаґо свае́ баґа́тство, та мǒо й лѣпш бу́дзе.

Паду́маў ё́н так да й дава́й крыча́ць, зваць бѣ́днаґо: „эй, чу́еш-бо! верни́са, е к табѣ́ дачыне́не“. Пачу́ў бѣ́дны чалавѣ́к, што заве́ баґаты́р да й верну́ўса. Тым ча́сам баґаты́р даста́ў з кишэ́ни капшу́к, по́ўны чырвǒнцаў да й дае бѣ́днаму. — На, — ка, — вазьми ґэстые асьмаки́, та й табѣ́ будзе до́брэ, да й мнѣ лѣпш.

Падзякуваў бѣдны баґатыру́, ўзяў ґро́шы да й пашоў сабѣ, а баґатыру́ й напра́ўду леґчє́й стало на серцу, што ё́н хаць раз зрабиў до́брае дзѣ́ло. Але не до́ўго ра́дуваўса баґаты́р, бо як прышо́ў да ґаспо́ды да як пача́ў личы́ць ґро́шы, от адра́зу еґо́ й апанава́ў жаль, — ему шко́да ста́ло тых асьмакǒў, што ё́н атда́ў бѣ́днаму. Хо́дзиць баґаты́р, як у во́ду апу́щаны, сму́тны, як пад земле́ю. Чым да́лей, тым ґарє́й маркǒтно баґатыру́ на се́рцу, маркǒтно да так мо́ташно, хаць беры́ да й засили́са. А тут ещэ́ ўби́ласо баґатыру́ ў ґо́лаў, што бу́дзе з еґо́ баґа́цьем, як ё́н зды́рдзитца. — Як-бы ґэ́то зраби́ць, — ду́мае баґаты́р, — каб и па маё́й сме́рци да ўлада́ць усим сваи́м баґа́цьем. — Ду́маў ё́н, ду́маў да й наду́маўса. От зраби́ў ё́н у кле́ци пад памо́стам по́ґраб, прыла́дзиў к ему так дзве́ры, што