Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не вазьме́ сабѣ́ ў ґлузд, ґдзѣ найци́ баґатыра́. Але якура́т таґды́ баґаты́р закрыча́ў у по́ґрабе. Бѣ́дны ўвазна́ў еґо па ґо́ласу да й ки́нуўса ратава́ць. Дак от разабра́ў бѣ́дны памǒст да й раски́даў у по́ґрабѣ стǒль. Вы́лез баґаты́р з по́ґраба чуць жыў да й про́сиць ѣ́сци. Даста́ў бѣ́дны з ка́йстры пе́чаную карто́плю да асу́шки хлѣ́ба, даў баґатыру́, а той наки́нуўса на тое, бы ґало́дны воўк: жу́мрыць, аж завуша́ми тращы́ць. Пасилкава́ўса тро́хи баґаты́р и дава́й дзя́куваць бѣ́днаму. А то́й ка́жэ: „Бо́ґу, а мнѣ нѣ́зашто. От дзя́куваць табѣ́ за тваѣ́ ґро́шы. На табѣ́ их наза́д“. Тут бѣ́дны працяґну́ў ру́ку з ґрашы́ма. Як уба́чыць баґаты́р ты́е ґро́шы да як закрычы́ць, што то чалавѣ́чая кроў да пǒт, да як пабѣжы́ць ат ґро́шэй наўцекача́, дак тǒльки еґо́ пья́тки миту́сятца. Бѣґ, бѣґ баґаты́р ат ґро́шэй да й уско́чыў у кало́дзесь. Кало́дзесь быў ґлыбо́ки. Паку́ль збѣ́ґлиса лю́дзи да ки́нулиса ратава́ць, дак баґаты́р и зали́ўса. Ки́нуў таґды́ бѣ́дны туды́-ж у кало́дзесь и капшу́к з ґрашы́ма, а сам пашо́ў сабѣ́ прыпева́ючы, як и ў пе́рад.

Таґды́ пазна́ли лю́дзи, што ґдзѣ баґа́тство там ща́сця нема́ш, што баґаты́р ат баґа́тства ґи́не.

Пересказалъ Кругликъ.

Д. Чудинъ.



80. Мужык и цыган.

Даўно́ то́е было́, мабыць ещэ таґды, як у наш край прышли́ цыґаны́. Ничаґу́сьсенько ены́ не ўмѣ́ли раби́ць, тǒлько выпра́швали, або́ кра́ли да тым й жыви́лиса. От, ка́жуць, ѣ́дзе раз мужы́к да й ба́чыць, што цыґа́н узлѣ́з на дзе́раво, сѣў на ґали́ну да й сечэ́ еѣ́.

— Што ты ро́биш? — пыта́е мужы́к, — ґэ́тож ты ўпадзе́ш!

— Атку́ль ты зна́еш, што я ўпаду́? Хиба́ ты прарǒк, — атка́звае цыґа́н да ўсе пля́жыць пад сабо́ю ґали́ну. От ё́н падсѣ́к еѣ́ да