Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Е.

— Дак пе́ўне ты, як праща́ўса з ё́ю, та й пацалава́ў мǒо ў са́мые ґу́бы.

— Аджэ́-ж пацалава́ў.

— Чаму-ж ты, — шану́ючы ґэ́стаґо дзенька́ свето́ґо й я́снаґо со́нейка, — не пацалава́ў еѣ́ ў сарамацѣ́не? Серǒўно-ж цѣ́ло. Але́ ма́быць то́е, да не то́е.

Пересказалъ Данило Бохматъ.

Д. Чудинъ.



79. Багатыр.

И той баґаты́р, хто ма́е мнǒґо уселя́каґо дабра́, й той, хто ве́льми ду́жы да здараве́нны. Ча́сам дурны́е ка́жуць, што абы́ ґро́шы, та й здарǒўе бу́дзе. — Нѣ, ма́быць, тра́сца табѣ не здарǒўе бу́дзе за ґро́шы. Ма́быць ужэ́ так Бǒґ даў, што баґа́таґо да замǒжнаґо дак за́ўжды яка́я ко́львек хваро́ба ци́сне. Бо штоб с таґо́ было́, каб ещэ́ баґа́ч да бы́ў и здарǒў, ё́н таґды́ й Бо́ґа сапхну́ў бы з не́ба. Бǒґ знаў, што чалавѣ́к, як баґа́ты, та й ґа́рды; от заты́м Бǒґ так зраби́ў, што хто баґа́ты, той за́ўжды нехлемя́жы, або́ хво́ры, а хто бѣ́дны, той здаро́вы да ду́жы. Бѣ́дны Бо́ґа памята́е, а баґаты́р дак уси́х забыва́е.

Гэ́так жэ, ка́жуць, даўнѣ́й жыў адзи́н баґаты́р. Маў ё́н тǒльки ўселя́каґо дабра́, што й паличы́ць не мǒг. Жыў ё́н у раско́шы да вы́ґадзе, не знаў ния́каѣ беды́, не маў ния́каґо ли́ха. Адно́ тǒльки ґры́зло еґо, ґрызло й не дава́ло ему́ ни ѣ́сци, ни спаць. Гры́зло еґо тое ли́хо, што кали́ до́брэ, дак хо́чэтца ещэ́ лѣпш, а тут нѣ́льґа ничо́ґо лѣ́пшаґо прыду́маць. От и пача́ў той баґаты́р схнуць да петрє́ць, што ат дабра́ нѣ́льґа найци́ дабра́. Тǒльки ось ещэ ґарє́й ему зраби́ласо, як стрє́ў ё́н я́кась аднаґо́ ве́льми бѣ́днаґо чалавѣ́ка. Идзе́ сабѣ́ баґаты́р кале сваи́х пала́цаў, идзе засмуцо́ны, што нема́