Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дак и ў лѣ́тку хо́ладно. От так и жыве́ сабѣ́ старэ́нькая ба́ба: кали́ е што, та зъѣсь, а кали́ нема́, дак и так або́йдзетца. Да й кǒлько ё́й трэба? Дась хто ко́львек асу́шкаў хлѣ́ба, або бу́льбы, от ба́ба размо́чыць скары́нку да й пасмо́кчэ еѣ трохи беззу́бым ро́там, а бу́льбу спечэ́ ў пры́ску да й ѣсь. От ґэ́стым и жыви́ласа та́я ба́ба ўжэ́ пе́ўне гадǒў з сарачню́. Ба́чыце, ё́й ужэ́ было́ мǒо бǒльш, як ґадǒў сто.

Мǒо ещэ́ до́ўґо-б пражыла так та́я ба́ба, але́ от раз ѣ́хаў праз то́е сельцэ́ та́машны пан, убачыў ё́н старэ́нькую ба́бу да й здзиви́ўса, што ена так до́ўґо жыве́.

— Хиба-ж ты, ба́бко, ещэ́ жы́ва? — пыта́е пан.

— Жы́ва, пано́чку, мǒй сако́лику… От не дае́ Бǒґ сме́рци…

— Як же ты жыве́ш?

— Яко́е мае́ жы́це, пано́чак мǒй дараґе́ньки! Як так жыць, та лепей ґниць: зараби́ць — неўздо́лею, а дзѣ́тки й уну́ки ўсѣ даўно́ паўмира́ли. Нѣ́каму й вады́ пада́ць.

— Чаму́-ж ты, ба́бо, не шэ́пчэш, або́ не варо́жыш?

— Не ўмѣ́ю, мǒй ле́бедзику.

— Слу́хай, ба́бо, я цебе́ наўчу́.

— Наўчы́, мǒй сако́ле ясны, наўчы́, каб и я не да́рам свѣт займа́ла.

Пан прыхили́ўса к ву́ху да й ка́жэ ба́бе: „от як пазаву́ць цебе́ к хво́раму, та ты паху́кай трэ́йко на еґо́ да й шапчы́ — сиґо́лаў жыў, сиґо́лаў нѣ. Пашапчы́ о ґэ тро́хи, дай ему́ вы́пиць вады́, та ё́н и папра́витца. А кали́ памрэ́, та сиґо́лаў еґо́ беры́. От за то́е цебе́ бу́дуць карми́ць и паважа́ць“.

Падзя́кувала ба́ба па́ну да й пачала́ шапта́ць, пачала́ людзе́й ратава́ць. Але каму́ ни па шэ́пчэ, кǒжын ачу́няе.

Пашла́ прачу́тка мǒо па ўсему́ свѣ́ту, што объяви́ласа така́я ба́ба, така́я шапту́ха, што ена́ ве́льми до́брэ лѣ́чыць людзе́й и ґаўя́до. Да й не тǒлько лѣ́чыць, але й усе ўґа́двае. Павали́ли к тǒй ба́бе лю́дзи атусю́ль; несу́ць и везу́ць тǒй ба́бе ўселя́каґо дабра́.