Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лье́тца, бы з вапрука́. Пацё́ґса ё́н зноў к Палешуку́. Ба́чыць Палешу́к, што чорт ця́гнетца разкара́чыўшыса, сказа́ў жǒнцы, каб ена́ апрану́ласа ў мущы́ньськую адзе́жу да й пашла́ ў ґумно́ малаци́ць. Апрану́ласа ба́ба, пашла́ ў ґумно́ да й малоциць. Прыхо́дзиць чорт. З бо́ли ё́н и невазна́ў, што ґэ́то не Палешу́к, а ба́ба, да й пыта́е, што чаму́ ґэто ра́на не зажыва́е — От чаґо ты захацѣ́ў, — ка́жэ ба́ба, — каб так ху́тко ра́на зажыла́. Мене́ ўжэ от два́дцаць ґодǒў як вы́леґчали, а ещэ й цепе́р не зажыло́. Пры ґэ́тум ба́ба падняла́ падǒл да й паказа́ла чо́рту сваю́ ра́ну. Зирну́ў чорт, аж пра́ўда ра́на не зажыла́. — От ё́н падаґну́ў хвǒст да й пацё́ґса ў бало́то. От з таѣ́ пары́ й ґо́дзи чэ́рци пладзи́тца. Тым ча́сам Илья кǒжнае лѣ́цячко перуно́м бъе их да ни́шыць. Усе меньш да меньш чарцей у бало́це а палешуки́ мнǒжатца да се́лятца па ўсе́м Палѣ́си. Мо́о ско́ро ўсѣ чэ́рци пераведу́тца, таґды́ лю́дзи заўлада́юць и бало́там и ўселя́каю не́траю.

Пересказалъ П. Грицкевичъ.

С. Чучевичи.



77. Шаптуха.

У якǒмсь сельцы́ жыла старэ́нькая ба́ба. Была́ ена́ адна́, бы тая были́нка ў по́ли. Усѣ́ ея крэ́ўные да сваяки́ даўно́ паўмира́ли, а ена́ як астала́са, дак и липи́ць, як то́е ґнило́е да старо́е дзе́раво. Сельцэ́ было́ мале́нькае, мǒо яки́х дымǒў дзе́сяць. На самǒм канцы́ стая́ла ба́биная ха́тка. Ена́ была́ така́я старэ́нькая, як и сама́ ба́ба. Скрыви́ласа да змо́рщыласа баба, пакрыви́ласа й еѣ́ ха́тка. Нашо́ўса яки́сь до́бры чалавѣ́к, што нараби́ў у ба́бинǒй ха́тцы падпǒрак да аблажы́ў еѣ́ заґа́таю; от и стаи́ць старэ́нькая, абрǒсшая мо́хам, бы еѣ́ хаджа́йка, ха́тка, стаи́ць и не варухне́тца, бо не вѣ́дае ў яки бǒк павали́тца. Назбира́е ба́ба щє́пачак да цурба́лкаў, падто́пиць у пѣ́чцы да й апѣ́каетца пе́рад по́ламьем. Вѣ́дамо, на ста́расци